Першая сустрэчы тэматычнай кансультатыўнай групы КЕЦ па правах чалавека прайшла 15-16 кастрычніка ў Брусэлі
Першая сустрэчы Тэматычнай кансультацыйнай групы па правах чалавека Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў прайшла ў Экуменічным цэнтры ў Брусэлі 15-16 кастрычніка. Удзел у пасяджэнні групы прыняла Наталля Васілевіч, эксперт "Ініцыятывы FORB".
Члены групы абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека і свабодай рэлігіі ў Еўропе, звярнуўшы асаблівую ўвагу на выпадкі Украіны (у тым ліку Крыма, які дэ факта знаходзіцца пад кантролем Расійскай Федэрацыі; а таксама тэрыторыі самаабвешчаных Луганскай і Данецкай "народных рэспублік", якія знаходзяцца пад кантролем узброеных вайсковых груповак) і Чарнагорыі (дзе прымаецца новы Закон аб свабодзе рэлігіі і рэлігійных арганізацыях, які значна пагаршае прававое становішча Сербскай Праваслаўнай Царквы ў Чарнагорыі). Група прапанавала Кіроўнай радзе КЕЦ свае меркаванні па спосабах маніторынгу сітуацыі і магчымых дзеяннях з боку Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.
Апроч таго, удзельнікі групы заняліся планаваннем мерапрыемстваў на 2016 г., у тым ліку шэрагу канферэнцыі, семінараў, летніх школ, іх тэматычных кірункаў. Былі прапанаваныя кандыдатуры магчымых дакладчыкаў, партнёрскіх арганізацый, а таксама месцы і даты для правядзення мерапрыемстваў. Таксама адбылося абмеркаванне неабходнасці працягу публікацый па правах чалавека - у працяг публікацый Працоўнай групы па правах чалавека КЕЦ, якая дзейнічала з 2011 па 2015 гг. (гл. кнігу European churches engaging in human rights. Present challenges and training material. Ed. Elizabeta Kitanovic - CEC, 2012, pdf).
Восем тэматычных кансультацыйных груп былі створаныя ў межах Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў дзеля забеспячэння працы арганізацыі ў васьмі прыярытэтных сферах арганізацыі, вызначаных Кіроўнай радай КЕЦ у сакавіку 2015 г. Абраныя тэматычныя накірункі будуць заставацца ў сферы праграмнай дзейнасці Канферэнцыі да асамблеі, якая мае адбыцца ў 2018 г. Паводле вызначанага мандату, групу з'яўляюцца асноўным інструментам працы КЕЦ і ствараюць галоўны рэсурс яе тэматычнай працы, маючы пры Кіроўнай радзе статус дарадчых. Адной з такіх групаў з'яўляецца і Тэматычная кансультацыйная група па правах чалавека.
У чэрвені 2015 г. быў вызначаны персанальны склад удзельнікаў кожнай групы з ліку намінаваных Цэрквамі, якія з'яўляюцца членамі КЕЦ, а таксама асацыяванымі арганізацыямі. У склад Тэматычнай кансультацыйнай групы па правах чалавека ўвайшла і ўдзельніца з Беларусі - Наталля Васілевіч, эксперт "Ініцыятывы FORB". Сакратаром групы з'яўляецца супрацоўніца КЕЦ Элізабэта Кітанавіч. Мадэратарам групы быў абраны швецкі багаслоў Гёран Гунэр.
Дапісаць новы камэнтар