Пасяджэнне Кансультатыўнай міжканфесійнай рады пры Ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў адбылося ў Мінску 13 лістапада
Пасяджэнне Кансультатыўнай міжканфесійнай рады пры Ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, на якім быў зацверджаны новы склад рады, а таксама разгледжаны пытанні па добраўпарадкаванні прылеглых да культавых будынкаў тэрыторыі і тэхнічных патрабаванняў да фотаздымкаў пры выдачы дакументаў, пацвярджаючых асобу, якія прадугледжваюць фатаграфаванне без галаўнога ўбора, у дачыненні да грамадзян, якія прытрымліваюцца тых ці іншых рэлігійных перакананняў, адбылося ў Мінску 13 лістапада.
Як паведамляе сайт Ислам.by, прадстаўнік МЗС Леўчанка адзначыў недапушчальнасці выдачы грамадзянам пашпартоў з фотавыявай іх у галаўных уборак, у тым ліку, калі паводле рэлігійных перакананняў ім нельга паказвацца перад людзьмі без галаўнога ўбору, у адпаведнасці з Інструкцыяй № 200 ад 28 чэрвеня 2008 г. Міністэрства ўнутраных спраў.
Прадстаўнік Духоўнага ўпраўлення мусульман муфцій Алі Варановіч адзначыў, што фатаграфаванне без хусткі з'яўляецца сур'ёзнай праблемай для мусульманак, паколькі ў ісламскай рэлігійнай практыцы ёсць патрабаванне да нашэння жанчынай хусткі. Муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб'яднання ў Рэспубліцы Беларусь Абу-Бекір Шабановіч задаў пытанне, што можна зрабіць, каб фатаграфаванне на пашпарт у хустцы было дазволена.
Начальнік аддзела па грамадзянстве Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Дзмітры Леўчанка, падтрыманы Ўпаўнаважаным па справах рэлігіі і нацыянальнасцяў, адзначыў, што змяніць гэтае палажэнне немагчыма. Прадстаўнік МУС таксама спаслаўся на словы адной з даследніц іслама Валерыі Прохаравай, якая аспрэчвала абавязковасць для жанчын хіджабу як складовую частку рэлігійнай практыкі, звяртаючы ўвагу на культурную і гістарычную абумоўленасць дадзенага патрабавання.
У якасці каментарыя - артыкул Вольгі Раяны Чарных "Платок преткновения".
Дапісаць новы камэнтар