Рыма-Каталіцкі Касцёл заснаваў у Мінску каталіцкую тэалагічную акадэмію.
Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ заснавана ў Мінску рашэннем Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на пазачарговым пасяджэнні 26 верасня - пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Рыма-Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі.
Дадзеная духоўная навучальная ўстанова павінна прайсці дзяржаўную рэгістрацыю, пасля чаго зможа пачаць планаване навучанне спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй розных ступеняў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у тым ліку святароў, для рэлігійнай дзейнасці Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусі.
Паводле беларускага заканадаўства, духоўныя навучальныя ўстановы з'яўляюцца рэлігійнымі арганізацыямі (арт.13, арт.28), аднак у сваім інтэрвію "Ватыканскаму радыё" Мітрапаліт Мінскі Тадэвуш Кандрусевіч выказаў спадзяванне, што "наступным крокам, магчыма, стане і спроба рэгістрацыі ў Міністэстве адукацыі Беларусі", каб "навучальная ўстанова ў будучым была часткай сістэмы адукацыі, а студэнты атрымлівалі дыпломы дзяржаўнага ўзору".
Такія планы кіраўніцтва РКЦ ў Беларусі вымагаюць змены заканадаўства як у галіне адукацыі, якое не прадугледжвае існавання ў сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь канфесійных навучальных установаў, так і заканадаўства аб свабодзе сумлення датычна духоўных навучальных установаў.
Дапісаць новы камэнтар