Завершается юбилейный год Миланского эдикта, объявившего религиозную терпимость в Римской империи
2013 год прайшоў пад знакам святкавання 1700-годдзя Міланскага эдыкту (Edictum Mediolanense), які быў прыняты ў лютым 313 г. Рымскімі імператарамі Канстанцінам Вялікім і Ліцыніем і абвяшчаў рэлігійную цярпімасць у межах Рымскай імперыі, што спыніла пераслед хрысціян і стала пачаткам пераўтварэння хрысціяства ў дзяржаўную рэлігію.
Так апісвае гэтую падзею ў сваёй "Царкоўнай гісторыі" Яўсеў Кесарыйскі: "Канстанцін, а з ім Ліцыній, які яшчэ не звар'яцеў, што здарылася з ім пазней, вызнаючы, што Бог ёсць Той, Хто дай ім усё пасланае дабро, адзінадушна выдалі ўказ, выключна цудоўны для хрысціян. Яны даслалі яго Максіміну, які яшчэ кіраваў на Усходзе".
Шэраг акадэмічных і грамадскіх мерапрыемстваў было праведзена з нагоды юбілею, паставіўшы ў цэнтр увагі права на свабоду рэлігіі і веравызнання.
Дапісаць новы камэнтар