Еўрапейскі форум рэлігійнай свабоды прыйшоў у Стамбуле 22-24 сакавіка
Штогадовае мерапрыемства арганізацыі «Адвакаты Еўропы» і Еўрапейскага Евангельскага Альянсу - Еўрапейскі форум рэлігійнай свабоды - традыцыйна адбыўся ў Стамбуле (Турцыя) 22-24 сакавіка. У Форуме ўдзельнічалі праваабаронцы і прадстаўнікі рэлігійных арганізацый, якія прадставілі даклады пра становішча са свабодай рэлігіі і веравызнання ў розных краінах Еўропы, адбыліся дыскусіі, звязаныя з нядаўнімі рашэннямі Еўрапейскага суда па правах чалавека датычна свабоды веравызнання. Беларусь на Форуме прадстаўлялі Дзіна Шаўцова і Наталля Васілевіч.
Дапісаць новы камэнтар