Вялікдзень у надзвычайным рэжыме: напярэдадні суботнік, спецназ каля храмаў
У суботу, 14 красавіка, напярэдадні свята Пасхі паводле праваслаўнага календару, быў абвешчаны агульнарэспубліканскі суботнік. Апроч таго, з 1998 г. у Рэспубліцы Беларусь Указам Прэзідэнта быў адменены выходны дзень у велікодны панядзелак. Такім чынам, у грамадзянаў праваслаўнага веравызнання на самае вялікае свята ў годзе застаўся 1 дзень - нядзеля.
Апроч таго, зусім не святочны настрой ствараюць нарады міліцыі пры ўваходзе на тэрыторыю храмаў, якія з самай раніцы суботы ажыццяўляюць догляд асабістых рэчаў з выкарыстаннем партатыўных металашукальнікаў.
На Вялікдзень у каталікоў і пратэстантаў падыход да храмаў таксама рэгуляваўся, напрыклад, каля Кафедральнага сабору былі ўсталяваныя металічныя канструкцыі.
Дапісаць новы камэнтар