Канферэнцыя БД ІПЧ АБСЕ ў Рыме на тэму: «Папярэджанне і адказ на інцыдэнты і злачынствы на глебе нянавісці супраць хрысціян»
12 верасня ў Рыме БДІПЧ АБСЕ правяло канферэнцыю на тэму «Папярэджанне і адказ на інцыдэнты і злачынствы на глебе нянавісці супраць хрысціян», у якой прынялі ўдзел эксперты па свабодзе рэлігіі, талерантнасці і правам чалавека, сярод якіх трэба адзначыць праф. М. Эванса (Вялікабрытанія), д-р святар П. Мазуркевіч, генеральны сакратар Камісіі Канферэнцыі каталіцкіх епіскапаў Еўропы (Польшча), д-р А. Вярхоўскі, Цэнтр SOVA (Расія).
Мерапрыемства складалася с трох сесіяў, на якіх абмяркоўваліся пытанні злачынстваў на глебе нянавісці супраць хрысціян у рэгіёне АБСЕ, міжнародныя, нацыянальныя і мясцовыя адказы на такія злачынствы і інцыдэнты, а таксама асаблівыя выклікі ў папярэджанні нападаў на месцы пакланення. Па словах беларускай удзельніцы канферэнцыі юрыста Дзіны Шаўцовай, талерантнасць з’яўляецца неабходнай умовай для папярэджання злачынстваў на глебе нянавісці, але выхаванне талерантнасці гэта доўгатэрміновая задача, у якую павінны быць уключаныя ўсе сферы грамадства, у першую чаргу, адукацыя. Задачай дзяржавы з’яўляецца выкараненне любых праяваў неталерантнага стаўлення да рэлігійных меншасцяў. На жаль, тэндэнцыя ў свеце і нават у Еўропе такая, што злачынствы на глебе нянавісці супраць хрысціян і хрысціянскіх супольнасцяў становяцца нярэдкімі, што і стала прычынай правядзення асобнага тэматычнага мерапрыемства БДІПЧ АБСЕ.
Дзіна Шаўцова (Беларусь) і Роджэр Кішка (Славакія) на канферэцыі БДІПЧ у Рыме
Канферэнцыя БД ІПЧ АБСЕ ў Рыме на тэму: «Папярэджанне і адказ на інцыдэнты і злачынствы на глебе нянавісці супраць хрысціян» - «За свабоднае веравызнанне» № 29, ліпень - верасень 2011
Дапісаць новы камэнтар