17-ае Пленарнае пасяджэнне Папскай Акадэміі сацыяльных навук на тэму «Універсальныя правы ў свеце разнастайнасці: датычна рэлігійнай свабоды»
17-ае Пленарнае пасяджэнне Папскай Акадэміі сацыяльных навук на тэму «Універсальныя правы ў свеце разнастайнасці: датычна рэлігійнай свабоды» З 29 красавіка па 3 траўня ў Рыме праходзіла 17-ае Пленарнае пасяджэнне Папскай Акадэміі сацыяльных навук на тэму «Універсальныя правы ў свеце разнастайнасці: датычна рэлігійнай свабоды».
Пра заснаванне Акадэміі было абвешчана Янам Паўлам ІІ у 1994 г. у дакуменце «Socialum Scientiarum». Мэтай гэтай інстытуцыі з’яўляецца «падтрымка і развіццё сацыяльных, эканамічных, палітычных і юрыдычных даследаванняў у святле сацыяльнай дактрыны Царквы». Прыярытэтныя кірункі даследніцкай дзейнасці Акадэміі наступныя: праца і занятасць, дэмакратыя, глабалізацыя і салідарнасць пакаленняў. Узначальвае Папскую Акадэмію Марыя-Ганна Глендан, дацэнт кафедры права Гарвардскага універсітэта, яна займае гэтую пасаду з 2004 г. Папа Рымскі Бенедыкт XVI накіраваў да ўдзельнікаў пасяджэння свой зварот, у якім выказаў меркаванні аб важнасці абароны свабоды сумлення і яе фундаментальным значэнні для чалавечай асобы. Зварот Вы можаце прачытаць тут.
17-ае Пленарнае пасяджэнне Папскай Акадэміі сацыяльных навук на тэму «Універсальныя правы ў свеце разнастайнасці: датычна рэлігійнай свабоды» - «За свабоднае веравызнанне» № 29, ліпень - верасень 2011
Дапісаць новы камэнтар