Асноўныя падзеі красавік-чэрвень 2011
- 8 красавіка Міністэрствам адукацыі і БПЦ была падпісаная праграма супрацоўніцтва на 2011-2014 гг.
- 14 красавіка адбылася сустрэча Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкам. Апошні заявіў, што, за выключэннем Расеі, больш нідзеўсвеце праваслаўныя арганізацыі не маюць такой магутнай і сістэм най падтрымкі, як у Беларусі.
- 18 красавіка пракуратура Чыгуначнага раёну г. Гомеля вынесла афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закону кіраўніку і чатыром чальцам незарэгістраванай рэлігійнай абшчыны Міжнароднай рады цэркваў евангельскіх хрысціянбаптыстаў.Інфармацыю прадзейнасць суполкі - набажэнствы з удзелам вялікай колькасці вернікаў, УТ.л. малалетніх, у прыватным доме, а таксама распаўсюд друкаванай і відэапрадукцыі - у пракуратуру перадало КДБ. Беларускае заканадаўства за падобную дзейнасць паводле арт. 1931 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае крымінальную адказнасць у выглядзе штрафа, ці арышту на тэрмін да шасці месяцаў, ці пазбаўлення волі на тэрмін да двух год.
- Паводле дадзеных Міністэрства Унутраных спраў, 23 і 24 красавіка, на свята Пасхі, удзел у набажэнствах у праваслаўных і каталіцкіх храмах узяло больш за 1,1 млн. чалавек. У лік «прыняўшых удзел у набажэнствах» былі ўключаныя і тыя, хто наведаў храм для асвячэння пасхальнай ежы. Што тычыцца г. Мінска, то паводле інфармацыі ГУУС, праваслаўныя і каталіцкія храмы цягам двух дзён прынялі 450 тыс. чалавек.
- 1 траўня ў Ватыкане адбылася беатыфікацыя Яна Паўла ІІ, папярэдняга Папы Рымскага.
- Цяrам траўня-чэрвеня ў СМІ адбылося абмеркаванне прынятага ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу законапраекту «Аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях і гарантыях правоў грамадзян пры іх выкарыстанні», які выклікаў незадаволенасць з боку афіцы ных прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы і Рыма-Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі, у прыватнасці, было адзначана, што шэраг нормаў дадзенага дакумента супярэчыць хрысціянскаму падыходу да біяэтыкі, вучэнню пра зачацце, нараджэнне дзяцей, пачатак чалавечага жыцця.
- Новая праваслаўная семінарыя адкрыецца ў Віцебску паводле рашэння Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы на базе Віцебскага духоўнага вучылішча. Рэктарам семінарыі стане арх. Дзмітрый Віцебскі і Аршанскі. Семінарыя стане другой установай па падрыхтоўцы клірыкаў БПЦ у сучаснай гісторыі Беларусі. Першая - Мінская - была адноўленая ў 1989 г. у Жыровічах.
- У Менску прайшлі мерапрыемствы па ўшанаванні памяці мітр. Мелхіседэка (Паеўскага), вядомага царкоўнага дзеяча 1920-1930-х гг., кіраўніка аўтаномнай Беларускай Праваслаўнай Царквы. У межах урачыстасцей 17 траўня на будынку Інстытута тэалогіі БДУ была адкрыта мемарыяльная дошка. У той жа дзень прайшла канферэнцыя, прысвечаная памяці Мітр. Мелхіседэка, а таксама гісторыі царквы ў 1920-1930-я гг., дзяржаўнай палітыкі ў дачыненні да рэлігіі.
- Новы святы з'явіўся Ў Беларускай Праваслаўнай Царкве - быў кананізаваны закатаваны ў 1919 г. бальшавікамі святар Канстанцін Жданаў, св. Канстанцін Шаркоўшчынскі.
- Паўлу Севярынцу, які пасля прэзідэнцкай кампаніі і масавай маніфестацыі 19 снежня знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ, так і не дазволілі сустрэчы са святаром, нягледзячы на тое, што магчымасць такіх сустрэч прадугледжаная распарадкам СІЗА, а сам вязень і ягоная маці неаднаразова звярталіся да следчага з просьбай такую сустрэчу дазволіць, была дамоўленасць і са святарамі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Таццяна Севярынец неаднаразова спрабавала сустрэцца з кіраўніцтвам БПЦ, і ўрэшце, вікарны епіскап Мінскай епархіі Веніямін паабяцаў пахадайнічаць аб наведанні Паўла святаром, аднак і ягоныя намаганні засталіся марнымі. Не ўдалося сустрэцца са святаром і іншаму палітвязню Уладзіміру Яроменку, які ўтрымліваецца ў СІЗА NQ1 (т.зв. «Валадарка»).
- Прыканцы траўня 2011 r. быў апублікаваны Зварот Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча адносна сацыяльнапалітычнай сітуацыі ў Беларусі, у якім іерарх Рыма-Каталіцкай Царквы выказаў сваю занепакоенасць датычна атмасферы, якая склалася ў краіне. Ён заклікаў улады і грамадства кіравацца ўзаемнай любоўю і пашанай.
Асноўныя падзеі красавік-чэрвень 2011 - «За свабоднае веравызнанне» № 28, красавик - чэрвень 2011
Дапісаць новы камэнтар