ЗША заявілі пра прыгнёт рэлігій у Беларусі
Камісія ЗША па свабодзе веравызнання ў свеце (USCIRF) заявіла пра прыгнёт рэлігій у Беларусі і Расіі. Двухпартыйная камісія з’яўляецца органам федэральнай улады ЗША і падае рэкамендацыі Кангрэсу, прэзідэнту і дзяржсакратару.
Паводле справаздачы камісіі, расійскае «міністэрства юстыцыі валодае беспрэцэндэнтнай уладай, з дапамогай якой кантралюе рэлігійныя аб’яднанні і сочыць за імі». Пры гэтым у краіне «ўзрастае колькасць парушэнняў свабоды веравызнання, асабліва ў стаўленні да мусульман і прадстаўнікоў так званых «нетрадыцыйных рэлігій’». Нароўні з Расіяй у спіс камісіі патрапілі таксама Беларусь, Таджыкістан, Турцыя, Куба, Венесуэла, Егіпет, Самалі, Афганістан, Лаос.
Асобна адзначаны краіны, у якіх дзеянні ці бяздзейнасць улад прывялі да масавых сутыкненняў на рэлігійнай глебе. Гэта Нігерыя, Эфіёпія, Кітай, Паўночная Карэя, М’янма, В’етнам, Туркменія, Узбекістан, Іран, Ірак, Пакістан, Саудаўская Аравія і Судан. Пры гэтым камісія рэкамендавала Дзярждэпартаменту ЗША ўвесці розныя санкцыі супраць гэтых краін.
Адзінай краінай, у якой камісія адзначыла паляпшэнне сітуацыі са свабодай веравызнання, стала Бангладэш.
Прадстаўнікі Камісіі ЗША па свабодзе веравызнання ў свеце і лідэр Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашеўскі дамовіліся, што Беларусі, з боку Камісіі, будзе нададзена адмысловая ўвага. Гэта дамоўленасць дасягнута падчас візіту В. Рымашеўскага ў ЗША.
ЗША заявілі пра прыгнёт рэлігій у Беларусі. - «За свабоднае веравызнанне» № 23, красавік — чэрвень 2009
Дапісаць новы камэнтар