У Страсбургу абмеркавалі свабоду веравызнання і дэмакратычныя змены у Беларусі
У сярэдзіне сакавіка сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец і памочнік лідэра Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец сустрэліся з кіраўнікамі камітэтаў Еўрапарламенту і дэпутатамі Рады Еўропы.
Асноўныя тэмы візіту ў Страсбург — пытанне свабоды веравызнання і дэмакратычных зменаў у Беларусі.
Візіт арганізаваны Арганізацыяй хрысціянскіх юрыстаў «Alliance Defense Fund», якую прадстаўляе адвакат Роджэр Кішка, і беларускімі праваабаронцамі Сяргеем і Дзінай Шаўцовымі.
Маркава Л. У Страсбургу абмеркавалі свабоду веравызнання і дэмакратычныя змены у Беларусі. - «За свабоднае веравызнанне» № 22, студзень — сакавік 2009.
Дапісаць новы камэнтар