Праваслаўныя патрабуюць пашпарты без нумароў
30 чэрвеня ў Магілёве каля двух дзясяткаў людзей сталага веку намагаліся патрапіць на судовае паседжанне ў Магілёўскім абласным судзе, дзе разглядаўся пазоў шэрагу праваслаўных вернікаў. Вернікі патрабавалі выдаць ім пашпарты грамадзян Беларусі без ідэнтыфікацыйнага нумару і тлумачылі, што такі нумар супярэчыць іх рэлігійным перакананьням.
На ўваходзе ў суд ахоўнік запатрабаваў пашпарты. Шмат хто з вернікаў прыйшоў у суд з іншымі дакументамі, бо пашпартоў у іх наогул няма. Забарону на ўваход вернікі пачалі аспрэчваць, тады ахоўнік выклікаў міліцэйскі спецназ. Ратаваць Сітуацыю прыехалі
двое дужых міліцыянтаў з аўтаматамі. Старым, якіх напалохаў выгляд міліцыянтаў, загадалі выйсці з будынка суду. Некаторыя, выходзячы, плакалі.
Пазней у суд прапусцілі толькі некалькіх чалавек, чые імёны прачытаў з паперы міліцыянт.
Праз паўгадзіны пасля выдварэння вернікаў з судовага будынка да двух спецназаўцаў пад'ехалі яшчэ пяцёра міліцыянтаў. Адзін з іх здымаў старых на відэакамэру, а тыя спрабавалі давесці міліцыянтам свае патрабаванні.
Яшчэ праз паўгадзіны прысутныя на судзе вернікі паведамілі, што іхні пазоў не задаволілі.
Радыё Свабода
Праваслаўныя патрабуюць пашпарты без нумароў - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010
Дапісаць новы камэнтар