Царкоўная літаратура будзе распаўсюджвацца па дазволу
Створана Выдавецкая рада Беларускай Праваслаўнай Царквы, якая будзе праводзіць багаслоўскую і літаратуразнаўчую экспертызу царкоўнай літаратуры.
Пра гэта паведаміў афіцыйны сайт Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Экспертыза Выдавецкай рады будзе абавязковай для ўсёй друкаванай і мультымедыйнай прадукцыі, што будзе распаўсюджвацца праз сістэму царкоўных установаў і арганізацый. Распаўсюд будзе магчымы толькі пры наяўнасці дазволу Выдавецкай рады.
Старшынём Выдавецкай рады БПЦ прызначаны епіскап Барысаўскі Веніамін, вікарый Мінскай епархіі.
Царкоўная літаратура будзе распаўсюджвацца па дазволу - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010
Дапісаць новы камэнтар