Яна Міхайлава апраўдалі
Для напісання законапраекта аб альтэрнатыўнай службе ва ўрадзе створана працоўная група на чале з міністрам працы Мар'янай Шчоткінай.
4 мая суд Мінскага раёна апраўдаў верніка Яна Міхайлава, які, паводле папярэдняга судовага выраку, адбыў амаль 3 месяцы арышту за ўхіленне ад вайсковай службы.
21-гадовы Ян Міхайлаў па рэлігійных перакананнях адмаўляўся служыць у войску. Яго затрымалі 15 снежня 2009 года і пакаралі арыштам на 3 месяцы.
10 сакавіка Ян Міхайлаў выйшаў на волю і з таго часу знаходзіўся пад падпіскай пра нявыезд. Пасля доўгага разгляду справы суд Мінскага раёна поўнасцю апраўдаў Яна Міхайлава і вызваліў яго з-пад падпіскі аб нявыездзе.
Яна Міхайлава апраўдалі - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010
Дапісаць новы камэнтар