Супольны трэнінг па правах чалавека і свабодзе рэлігіі Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў і Еўрапейскай Баптысцкай Федэрацыі прайшоў 12-15 лістапада ў Эльсталі (ФРГ)

  • strict warning: Non-static method view::load() should not be called statically in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/views.module on line 1118.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_field.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field_user::init() should be compatible with views_handler_field::init(&$view, $options) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/modules/user/views_handler_field_user.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field_node_new_comments::pre_render() should be compatible with views_handler_field::pre_render($values) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/modules/comment/views_handler_field_node_new_comments.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_argument::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_argument.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_argument::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_argument.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::options_submit() should be compatible with views_handler::options_submit($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_filter::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_filter.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_filter::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_filter.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_plugin_argument_validate::options_submit() should be compatible with views_plugin::options_submit($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/plugins/views_plugin_argument_validate.inc on line 0.

Трэнінг па свабодзе рэлігіі і веравызнання прайшоў з 12 па 15 лістапада ў мястэчку Эльсталь (Германія), дзе знаходзіцца багаслоўская семінарыя Саюзу свабодных цэркваў ФРГ.

Мерапрыемства было арганізавана Еўрапейскай Баптысцкай Федэрацыяй і Камісіяй "Царква і грамадства" Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў. Праграма трэнінгу насіла міждысцыплінарны характар і ўключала лекцыі па такіх тэмах як багаслоўе і правы чалавека, суадносіны свабоды рэлігіі і веравызнання з іншымі фундаментальнымі правамі чалавека і асноўнымі свабодамі; свабода рэлігіі і веравызнання ў рашэннях Еўрапейскага суда па правах чалавека; свабода веравызнання ў турмах; становішча народнасці рома ў балканскіх краінах.

Цягам чатырох дзён больш за сорак удзельнікаў трэнінгу з пятнаццаці краін, якія прадстаўлялі як баптысцкія цэрквы і арганізацыі з усёй Еўропы і Сярэдняй Азіі, так і цэрквы і арганізацыі іншых дэнамінацыяў, абмяркоўвалі багаслоўскія і юрыдычныя падмуркі правоў чалавека і свабоды рэлігіі, а таксама становішча баптысцкіх супольнасцей ў Заходняй і Ўсходняй Еўропе, а таксама Сярэдняй Азіі.

Семінар распачаўся з сесіі паводле мадэлі "Рынкавай плошчы", калі ўдзельнікі, працуючы ў малых групах, фармулявалі найбольш актуальныя пытанні свабоды веравызнання, галоўныя выклікі гэтаму праву ў сваіх цэрквах, краінах і рэгіёнах, а таксама ў цэлым у Еўропе.

У межах семінара прайшоў круглы стол, на якім выступілі ганаровыя госці: праф. Барбара Джон, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі па супрацьдзеянню расізму і неталерантнасці, якая заклікала цэрквы паведамляць у камісію пра выпадкі расізму і неталерантасці; Франк Хайнрых, дэпутат Федэральнага парламету Германіі і член камісіі па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе, які падкрэсліў, што правы чалавека і рэлігійная свабоды засноўваюцца для хрысціян на фундаментальных прынцыпах іх веры.

Наталля Васілевіч, эксперт “Ініцыятывы FORB”, член працоўнай групы па правах чалавека Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў:

Для баптысцкіх цэркваў як цэркваў меншасці пытанне свабоды рэлігіі і веравызнання заўжды было вельмі актуальным, гэтая хрысціянская дэнамінацыя мае працяглую праваабарончую традыцыю. Сярод баптысціх арганізацый багата такіх, што займаюцца маніторынгам свабоды рэлігіі ў Еўропе і па-за ёй. Таму заканамерна, што менавіта ў супрацоўніцтве з баптысцкімі і свабоднымі цэрквамі Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў праводзіць свой першы канфесійны трэнінг па свабодзе рэлігіі.

Падобныя трэнінгі не толькі дазвалюяць царкоўным актывістам падвышаць свой узровень інфармаванасці па праблеме і знаёміцца з сітуацыяй са свабодай рэлігіі ў пэўных рэгіянальных кантэкстах, але таксама знаёміцца з праваабарончымі механізмамі, якія дазваляюць такія праблемы вырашаць, наладжваць супрацоўніцтва як у межах сваёй дэнамінацыі, так і з экуменічнымі партнёрамі, для супольнага адстойвання сваіх правоў.

Трэнінг стаў першым мерапрыемствам, якое Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў у межах дзейнасці працоўнай групы па правах чалавека зладзіла на запрашэнне канфесійнай супольнасці. У якасці наступнага падобнага мерапрыемства было вырашана правесці канферэнцыю па свабодзе рэлігіі і веравызнання ў Сафіі ў верасні 2015, арганізатарамі якой выступяць Еўрапейская Баптысцкая Федэрацыя і Баптысцкі Саюз Баўгарыі.

Фотаздымак: Хрыстафэр Дэландэр (с)

Удзельнікі трэнінгу, апранутыя ў чорнае ў чацвер у межах шведскай кампаніі супраць гвалту і згвалтаванняў.

 

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.