Беларусь і Ватыкан: ці магчымае заключэнне канкардату?

  • strict warning: Non-static method view::load() should not be called statically in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/views.module on line 1118.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_field.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field_user::init() should be compatible with views_handler_field::init(&$view, $options) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/modules/user/views_handler_field_user.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field_node_new_comments::pre_render() should be compatible with views_handler_field::pre_render($values) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/modules/comment/views_handler_field_node_new_comments.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_argument::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_argument.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_argument::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_argument.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::options_submit() should be compatible with views_handler::options_submit($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_filter::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_filter.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_filter::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_filter.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_plugin_argument_validate::options_submit() should be compatible with views_plugin::options_submit($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/plugins/views_plugin_argument_validate.inc on line 0.
Аўтар: 
Васілевіч Наталля

Пасля візіту ў Беларусь Дзяржсакратара Ватыкану Тарчызіё Бэртонэ, а потым - пасля наведання Ватыкану Прэзідэнтам Беларусі актыўна пачалі абмяркоўваўцца дзве тэмы: візіт Папы Рымскага ў нашу краіну, а таксама заключэнне Канкардату - спецыяльнага пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам, дамоўленасць пра які была дасягнутая падчас сустрэчы.

Пасля візіту ў Беларусь Дзяржсакратара Ватыкану Тарчызіё Бэртонэ, а потым - пасля наведання Ватыкану Прэзідэнтам Беларусі актыўна пачалі абмяркоўваўцца дзве тэмы: візіт Папы Рымскага ў нашу краіну, а таксама заключэнне Канкардату - спецыяльнага пагаднення паміж Беларуссю і Ватыканам, дамоўленасць пра які была дасягнутая падчас сустрэчы.

Упаўнаважаны па справах рэлігій у пачатку траўня 2009 г. заявіў: «Візіт у Беларусь Тарчызіё Бертонэ адбудзецца да канца першага паўгоддзя 2009 г. У час візіта прадстаўніка Святога Прастолу плануецца падпісаць пагадненне паміж Беларуссю і Ватыканам», але ні да канца першага паўгоддзя, ні да канца другога, ні да канца наступнага - 2010 - году не адбылося ні паўторнага візіту ў Беларусь Тарчызіё Бертоне, ні падпісання быццам бы ўжо падрыхтаванага канкардату.

У снежні 2010 г. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі Аляксандар Кашкевіч заявіў Радыё «Ватыкан», што дакумент падрыхтаваны, але, каб ён быў хутка падпісаны «трэба маліцца», і што «гэта пытанне Апостальскай Нунцыятуры». Аднак, як сведчаць дакументы кіруючай структуры РКЦ - Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў Беларусі пытанне канкардату да канца 2010 г. там нават не разглядалася. Не зразумела, якія суб'екты вядуць распрацоўку дакумента ні з боку РКЦ, ні з боку беларускага ўраду.

Па інфармацыі Ўпаўнаважанага па справах рэлігіі, «на дадзены момант вядзецца распрацоўка Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам. Асноўным распрацоўшчыкам з'яўляецца МЗС РБ, адначасова з ягонай просьбы Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў прымае ўдзел у працы на тэкстам Пагаднення».

Пасол Беларусі пры Апостальскай сталіцы Сяргей Алейнік у к. 2010 г. адзначыў, што «праца над пагадненнем знаходзіцца ў прагрэсіўнай стадыі» і беларуская дзяржава разлічвае, што «гэтая праца будзе завершана даволі хутка, але неабходны яшчэ некаторы час».

Тэма канкрардата ўздымалася і ў час саміту АБСЕ ў Астане на сустрэчы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з Кардыналам Тарчызіё Бэртонэ, які адзначыў, што «ключавым момантам таго, што паміж нашымі краінамі склаліся даверлівыя адносіны, з'яўляецца пагадненне, над якім мы цяпер працуем».

Такім чынам, канкардат паміж Беларуссю і Каталіцкай Царквой так і не набывае афармлення ў дакумент, але застаецца працэсам, які можа «ў прагрэсіўнай стадыі» доўжыцца неабмежаваны прамежак часу, але калі ён будзе падпісаны, і ці будзе падпісаны ў межах таго дыялогу, які вядзецца пасля візіту Лукашэнкі ў Ватыкан, пакуль застаецца сумніўным.

Беларусь і Ватыкан: ці магчымае заключэнне канкардату? - «За свабоднае веравызнанне» № 27, студзень - сакавік 2011

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
13 + 7 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.