Зварот да заканадаўчай і выканаўчай уладаў Рэспублікі Беларусь адносна сітуацыі са свабодай сумлення і веравызнання ў Беларусі

  • strict warning: Non-static method view::load() should not be called statically in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/views.module on line 1118.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_field.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field_user::init() should be compatible with views_handler_field::init(&$view, $options) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/modules/user/views_handler_field_user.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_field_node_new_comments::pre_render() should be compatible with views_handler_field::pre_render($values) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/modules/comment/views_handler_field_node_new_comments.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_argument::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_argument.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_argument::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_argument.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::options_submit() should be compatible with views_handler::options_submit($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_sort::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_sort.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_filter::options_validate() should be compatible with views_handler::options_validate($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_filter.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_handler_filter::query() should be compatible with views_handler::query($group_by = false) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/handlers/views_handler_filter.inc on line 0.
  • strict warning: Declaration of views_plugin_argument_validate::options_submit() should be compatible with views_plugin::options_submit($form, &$form_state) in /home/churchby/public_html/forb.by/sites/all/modules/views/plugins/views_plugin_argument_validate.inc on line 0.
Рэквізiты
Прыняты: 
28 лістапада 2007 года

Мы, грамадзяне Беларусі: святары і вернікі, грамадскія дзеячы,

усведамляючы сваю адказнасць за сучаснасць і будучыню беларускага народа,

зыходзячы з універсальнага прынцыпу недыскрымінацыі і роўнасці перад законам і правам на свабоду думкі, сумлення, рэлігіі або перакананняў,

абапіраючыся на канстытуцыйны прынцып, што чалавек, ягоныя правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы,

 

Мы, грамадзяне Беларусі: святары і вернікі, грамадскія дзеячы,

усведамляючы сваю адказнасць за сучаснасць і будучыню беларускага народа,

зыходзячы з універсальнага прынцыпу недыскрымінацыі і роўнасці перад законам і правам на свабоду думкі, сумлення, рэлігіі або перакананняў,

абапіраючыся на канстытуцыйны прынцып, што чалавек, ягоныя правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы,

беручы пад увагу, што рэлігія або перакананні з’яўляюцца для кожнага, хто іх прытрымліваецца, адным з асноўных элементаў ягонага разумення жыцця і што свабоды рэлігіі або перакананняў належыць цалкам забяспечваць і гарантаваць,

канстатуем,

што Закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», Закон «Аб масавых мерапрыемствах», Закон «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь супярэчаць арт. 31 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, фундаментальным прынцыпам свабоды сумлення і рэлігіі, замацаваным у арт. 18 і арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, п. 16.2 Выніковага дакумента Венскай сустрэчы краін-удзельніц НБСЕ (АБСЕ) ад 10 студзеня 1989 года і універсальным прынцыпам Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Дэкларацыі пра ліквідацыю ўсіх формаў нецярпімасці і дыскрымінацыі на падставе рэлігіі або перакананняў,

звяртаем увагу, што, паводле існуючых нормаў вышэйзгаданых законаў і кодэксаў Рэспублікі Беларусь,

• прызнаецца незаконным любы сход грамадзян рэлігійнага характару па-за культавым памяшканнем без дазволу дзяржаўных органаў, за што святары і вернікі падлягаюць адміністрацыйным штрафам і арыштам;

• ігнаруецца права рэлігійных арганізацыяў абіраць і прызначаць святароў паводле ўнутраных правілаў, што служыць падставай да скасавання або адмовы ў выдачы дазволаў на рэлігійную дзейнасць замежным святарам, запрошаным беларускімі аб’яднаннямі і супольнасцямі;

• абмяжоўваецца права рэлігійных арганізацыяў распаўсюджваць інфармацыю праз уласныя сродкі масавай інфармацыі або друкаваныя выданні;

• рэлігійныя арганізацыі пазбаўляюцца магчымасці праводзіць свае рэгулярныя сходы, арганізоўваць нядзельныя рэлігійныя школы і вучэбныя класы дзеля рэлігійнай асветы ў арандаваных памяшканнях;

• рэлігійныя арганізацыі сутыкаюцца з праблемай будаўніцтва ўласных памяшканняў, паколькі дзяржаўныя органы сістэматычна адмаўляюць у адпаведных дазволах і ўзгадненнях;

• рэлігійным арганізацыям чыняцца штучныя перашкоды ў выконванні значных сацыяльных функцыяў у грамадстве, а менавіта ў папярэджанні і пераадоленні такіх распаўсюджаных негатыўных з’яваў беларускага грамадства, як алкагалізм і наркаманія, злачыннасць і разбурэнне інстытута сям’і, што вядзе да дэградацыі маральнага і духоўнага падмурку беларускай нацыі.

 

Патрабуем:

ад заканадаўчай улады Рэспублікі Беларусь:

прывесці Закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», Закон «Аб масавых мерапрыемствах», Закон «Аб агульнай сярэдняй адукацыі», Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з нормамі арт. 31 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 18 і арт. 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, п.16.2 Выніковага дакумента Венскай сустрэчы краін-удзельніц НБСЕ (АБСЕ) ад 10 студзеня 1989 года, а таксама прынцыпамі Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Дэкларацыі пра ліквідацыю ўсіх формаў нецярпімасці і дыскрымінацыі на падставе рэлігіі або перакананняў, каб гарантаваць павагу дзяржавы да

— права кожнага грамадзяніна на свабоду думкі, сумлення і рэлігіі;

— права на свабоду вызнаваць сваю рэлігію і перакананні як аднаасобна, так і разам з іншымі, публічным або прыватным парадкам, у богаслужэнні, выкананні рэлігійных і рытуальных абрадаў і вучэння;

— права на свабоду бацькоў забяспечваць рэлігійнае і духоўнае выхаванне сваіх дзяцей у адпаведнасці са сваімі ўласнымі перакананнямі;

— права на свабоду пошуку, атрымання і распаўсюду рознай інфармацыі і ідэяў незалежна ад дзяржаўных межаў вусна, пісьмова ці праз друк або мастацкія формы выяўлення, ці іншымі спосабамі па сваім выбары.

ад выканаўчай улады Рэспублікі Беларусь:

1. не абмяжоўваць дзейнасць рэлігійных арганізацыяў, якія не пагражаюць грамадскай бяспецы, парадку, здароўю і маралі, роўна як і асноўным правам і свабодам іншых асобаў;

2. не абмяжоўваць правядзенне грамадзянамі сходаў рэлігійнага характару;

3. спыніць практыку ўмяшальніцтва ва ўнутраную дзейнасць рэлігійных арганізацыяў, у тым ліку ў абранне і прызначэнне святароў;

4. спыніць практыку ўмяшальніцтва ў адукацыйную і інфармацыйную дзейнасць рэлігійных арганізацыяў;

5. спыніць практыку адвольных дэпартацыяў святароў і царкоўных служак рэлігійных арганізацыяў;

6. спыніць практыку перашкодаў рэлігійным арганізацыям у выкананні сацыяльных функцыяў у грамадстве, а таксама ў іх дабрачыннай дзейнасці.

У выпадку бяздзейнасці ўладаў Рэспублікі Беларусь пакідаем за сабою права дамагацца павагі сваіх правоў і свабодаў усімі законнымі сродкамі, у тым ліку апелюючы да міжнароднай супольнасці.

г. Мінск, 28 лістапада 2007 года

Зварот да заканадаўчай і выканаўчай уладаў Рэспублікі Беларусь адносна сітуацыі са свабодай сумлення і веравызнання ў Беларусі - «За свабоднае веравызнанне» № 17, верасень 2007 — студзень 2008