Грэка-каталіцкі святар Сяргей Стасевіч: Каталіцкая царква не збіраецца прыядноўваць новыя Ўсходнія цэрквы

Грэка-каталіцкі святар Сяргей Стасевіч, які з’яўляецца душпастырам беларусаў Лондана і з ініцыятывы якой распачалася пабудова першай у замежжы беларускай царквы, кажа, што сумесная дэкларацыя Папы Францішка і Патрыярха Маскоўскага не сталася для его нечаканасцю, тым больш – сумнай нечаканасцю.

“Я не пачуў нічога новага ў параўнаньні з тым, што гаварылася ў межах праваслаўна-каталіцкага дыялогу ў часе Яна Паўла ІІ. Што давала нагоду для сумненняў у праўдзівасці абранага мною шляху тады, у часы маіх рымскіх студыяў, – гэта гучныя словы асуджэння уніяцтва як шляху да поўнай еднасці хрысціянаў. Стоп, што я тут тады раблю? Аднак усе, хто рабілі падобныя заявы, або да канца не разумелі нашага, беларускага, кантэксту або наўмысна скажалі праўду, гэта значыць яны – ворагі беларускай і украінскай памесных царкваў”, – піша святар у сваім акаунце ў Фэйсбук.

“Колькі разоў мне прыходзілася даводзіць, што Маскоўская Царква нам і, што галоўнае, асабіста мне — ня матка, і што у беларусаў свая, незалежная ад Масквы царкоўная гісторыя (як і наогул гісторыя)! У еднасці з Рымам, у Маскоўскай юрысдыкцыі, ці аўтакефалія ў эміграцыі – у беларусаў была і ёсьць свая памесная царква ў розных формах яе існавання”, – перакананы а. Стасевіч, дадаючы, што “Царква – гэта перадусім людзі, хрысціяне”.

Робячы экскурс у нядаўняе мінулае, святар нагадвае, што “грэка-каталікі ў Беларусі – гэта царкоўная супольнасць, якая ўжо склалася і нават была вызнаная лукашэнкаўскай дзяржавай у якасьці асобнай канфесіі”.

“У нас з вамі ёсць уніяцкае мінулае, якім трэба ганарыцца, ёсць сучаснасць і будучыня, – робіць святар выснову, даводзячы, што факт падпісання Дэкларацыі Папам Францішкам яшчэ раз сведчыць аб тым, што “Каталіцкая царква не мае намеру фармальна прыядноўваць да сябе новыя ўсходнія цэрквы, якіх яшчэ не прыядналі папярэднікі”, таму “Маскве няма чаго баяцца“.

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.