Ксёндз Вячаслаў Барок: Што стала матывам так доўга чаканай сустрэчы Папы і Патрыярха?

Беларускі каталіцкі святар Вячаслаў Барок, пробашч парафіі святога Антонія ў Віцебску, пракаментаваў запланаваную сустрэчу Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Масоўскага, якая запланавана на 12 лютага ў аэрапорце Гаваны (Куба), у Фэйсбуку. Адзначыўшы, што спатканне паміж іерархамі доўгачаканае, але нараджае і страхі, ён напісаў:

Абвінаваціць Патрыярха Маскоўскага у любві да католікаў падстаў няма, як таксама і не скажаш, што ён здрадзіў чым-небудзь сваю тугу да экумэнізму... Аднак сустрэча адбудзецца ( дай Божа). І адбудзецца на Выспе Свабоды... Думаю, цалкам сімвалічна. 

Паўстае толькі пытанне, што стала матывам так доўгачаканай сустрэчы двух вялікіх іерархаў. Пантыфік, вядома, рэалізуе агульнапрыняты Касцёлам напрамак - ідзе шляхам, які вядзе да паяднання з іншымі канфесіямі. 

Патрыярх... як гэты, так і ранейшы, заўсёды знаходзіў перашкоды, якія не дазвалялі яму сустрэцца з Біскупам Рыму. 

[...]

И цяпер пра страхі. Ацэньваючы сучасны стан Расіі і РПЦ, між волі думаецца, што гэта сітуацыя, прагніўшая рэчаіснасць, змушае да як-быццам бы высакародных крокаў. А менавіта - Расія каціцца ў прорву. Грашовая падушка запасау тае, як снег пад сонцам, распачатыя войны ва Украіне і Сірыі радасці не дадаюць... РПЦ ужо перажывае рэальны раскол. Ці пазастанецца РПЦ ва Украіне пад кіраўніцтвам Масквы - гэта пытанне аткрытае. Найлепш разумее гэта сама Масква. І таму за паўтары апошнія гады штучна множыць лічбу епархій і епіскапаў у РПЦ, у тым ліку і ў Беларусі.

И вось ці не гэтыя рэчаіснасць... прыводзіць Патрыярха да спаткання?

Свет, і ў прыватнасці Расія, стаяць на парозе вялікага канфлікту, быць можа, і трэцяй сусветнай вайны. 

[...]
Дай Божа, каб пасля спаткання 12 лютага іерархі разляцеліся з Кубы так, як паразляталіся ў 60-я гады мінулага стагоддзя ядзерныя бомбы. Ціха і спакойна. І былі здольнымі сваім паствам данесці мірны спосаб на суіснаванне... пра жыццё пакуль казаць рана.

Facebook

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
14 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.