Архіепіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы не пусцілі ў Беларусь

31 ліпеня архіепіскапа Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) Святаслава (Логіна) на  прапускным пункце Новая Гута ў Гомельскай вобласці беларускія памежнікі не прапусцілі ў краіну і нават паставілі пячатку ў пашпарце: "Уезд забаронены". 

Архіепіскап Святаслаў, які ўзначальвае БАПЦ з 2008 года,  жыве і служыць у ЗША. Па дарозе у Беларусь, куды яго запрасілі вернікі, наведаў маці ва Ўкраіне.

"Мы лічым гэта помстай за яго падтрымку, дапамогу ваярам за Украіну. Ягоны брат змагаецца непасрэдна ў АТО. Да гэтага святара-беларуса, які служыць у гэтай зоне, сярод жаўнераў, таксама не пусьцілі на радзіму такім жа чынам" - паведамляе вернік БАПЦ Мікола Бамбіза.

Дзейнасць БАПЦ афіцыйна не дазволена ў Беларусі. Вернікі прадпрымалі шэраг спробаў зарэгістраваць абшчыны дадзенай праваслаўнай юрысдыкцыі, аднак атрымлівалі адмову ад рэгіструючых органаў. У 2003 г. Беларускі Экзархат РПЦ (Беларуская Праваслаўная Царква) зарэгістраваў зарэгістравала выключнае права на выкарыстанне ў якасці таварнага знака слова “праваслаўная”, які распаўсюджваецца не толькі на дзейнасць рэлігійных арганізацый, а таксама на арганізацыю і правядзенне кангрэсаў, калоквіюмаў і канферэнцый, арганізацыю экскурсій, выданне кніг, друкаваных выданняў, вытворчасць відэафільмаў, дзейнасць культурна-асветніцкіх клубаў, ажыццяўлення сацыяльнай дзейнасці.

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
16 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.