Суд Цэнтральнага раёну г. Гомеля аштрафаваў пастара Сяргея Нікалаенку за "парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў"

Суд Цэнтральнага раёну г. Гомеля 19 чэрвеня прыцягнуў да адміністратыўнай адказнасці ў пастара Царквы Божай "Пераяўленне" Сяргея Нікалаенку на падставе арт. 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных парушэннях. Суддзя Віктар Казачок угледзеў у правядзенні набажэнства ў 31 мая 2015 года ў арэндаваным зарэгістраванай рэлігійнай абшчынай памяшканні па адрасе вул. Савецкая, 126 парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў і пастанавіў аштрафаваць Нікалаенку на 20 базавых велічынь. Падчас таго богаслужэння, правядзення якога ставіцца ў віну пастару, адбыўся інцыдэнт з рэйдам міліцыі, у выніку чаго богаслужэнне было сарванае.

Практыка прыцягнення да адміністратыўнай адказнасці паводле арт. 23.34 КаАП мае месца ў Беларусі ў дачыненні да рэлігійных мерапрыемстваў і асабліва распаўсюджанай ў Гомелі. Так, рэгулярна паводле гэтага артыкула да адказнасці прыцягваюцца баптысты з незарэгістраванай абшчыны, якая належыць да Міжнароднай рады цэркваў Евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Аднак дзеянне гэтага артыкула не можа распаўсюджвацца на рэлігійныя мерапрыемствы, паколькі ў арт. 23.34 яны не ўказаны ў пераліку масавых мерапрыемстваў, парушэнне парадку і правядзенне якіх цягне за сабой адміністратыўную адказнасць. Адсутнічае там і паняцце "іншых мерапрыемстваў", якія ў адпаведнасці з Законам "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь" вылучаныя ў асобны віда масавых мерапрыемстваў, да якіх закон адносіць і рэлігійныя. Адпаведна, нават парушэнне парадку правядзення рэлігійных масавых мерапрыемстваў, не ўтварае складу адміністратыўнага правапарушэння.

Пастар Сяргей Нікалаенка, фотаздымак: Радыё Свабода.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Паводле меркавання суда, парушэнне парадку правядзення рэлігійнага мерапрыемства абшчына Царквы Божай "Пераяўленнем" мела месца, паколькі ч. 5 арт. 25 Закона "Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях" утрымлівае патрабаванне: "Богаслужэнні, рэлігійныя абрады, рытуалы і цырымоніі, а таксама іншыя масавыя мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх з'яўляецца задавальненне рэлігійных патрэбаў, у спецыяльна не прызначаных для гэтых мэтаў месцах пад адкрытым небам і ў памяшканнях могуць праводзіцца толькі пасля прыняцця адпаведнага рашэння кіраўніком мясцовага выканаўчага і распараджальнага органа ці яго намеснікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь". Аднак спрэчным пытаннем з'яўляецца тое, ці можа арэндаванае ў законным парадку памяшканне лічыцца "спецыяльна не прызначаным для гэтых мэтаў месцам", а не падпае такое памяшканне пад ч. 1 арт. 25, які прадугледжвае, што "Богаслужэнні, рэлігійныя абрады, рытуалы і цырымоніі бесперашкодна праводзяцца ў культавых будынках, збудаваннях і на тэрыторыях, якія да іх адносяцца, у іншых месцах, прадастаўленых рэлігійным арганізацыям для гэтых мэтаў, у месцах паломніцтва, на могілках і ў крэматорыях", паколькі паводле дамовы арэнды памяшкання ад 1 сакавіка 2015 г. арэндадаўца перадаваў арандатару (абшчыне Царква Божая "Пераяўленне") памяшканне 69,5 кв.м. на другім паверсе па адрасе вул. Савецкая, 126 ні для чаго іншага як "для правядзення богаслужэнняў".

Апроч таго, у справе супраць пастара Сяргея Нікалаенкі быў дапушчаны шэраг працэсуальных парушэнняў.

Сяргей Нікалаенка звярнуўся ў вышэйстаячы суд са скаргай на рашэнне Суда Цэнтральнага раёна г. Гомеля.

Дадатак: Письменные пояснения пастора С. В. Николаенко по делу об административном правонарушении по ст. 23.34 Кодекса Республики Беларусь об административных правонарушениях

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
6 + 5 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.