Міліцыя ў Гомелі перапыніла набажэнства царквы "Пераяўленне"

Як паведамляе Радыё "Свабода", 31 мая 2015 года міліцыя ўвайшла пад час набажэнства ў актавую залю арандаванага рэлігійнай арганізацыяй Царква Божая "Пераяўленне" ў Цэнтральным раёне г. Гомеля.

Паводле сведчанання святара Рэфарматарскай Праваслаўнай Царквы Сяргея Нікалаенка, які з-за немагчымасці рэгістрацыі, а значыць і легальнага ажыццяўленне дзейнасці Адроджанай Праваслаўнай Царквы Хрыста Збаўцы, служыць у евангельскай царкве "Пераяўленне", 31 траўня адбыўся наступны інцыдэнт. Нягледзячы на тое, што ад гарвыканкаму быў атрыманы дазвол на правядзенне богаслужэнняў у арандаваным памяшканні, у залю ў час набажэнства ўвайшлі супрацоўнікі міліцыі: "пры гэтым яны вялі апэратыўныя відэаздымкі. Яны сказалі, што нібыта паступіла тэлефанаваньне з таксафона пра тое, што ў нас праходзіць нейкае несанкцыянаванае мерапрыемства, там нібыта нейкі натоўп народу. І яны павінны правесьці праверку. Карацей, яны спынілі набажэнства. Вывелі мяне з адным з прыхаджанінаў царквы з памяшканьня, склалі на нас пратакол, таксама склалі пратакол яшчэ на пяцёх чалавек, якія там былі. Ва ўсіх апыталі адрасы, тэлефоны. Яны сказалі каб мы выйшлі з памяшканьня, маўляў, „ваша набажэнства скончылася“.

Занепакоенасць міліцыі магло выклікаць тое, што святар Сяргей Нікалаенка стылізуе сваё служэнне пад праваслаўнае - у тым ліку, выкарыстоўвае падобную да праваслаўных святарскую вопратку. Як гаворыць сам пастар: «Пэрыядычна я магу апрануць вопратку сьвятара, мяне ж ніхто не разрукапакладаў. То бок я як быў рукапакладзены на сьвятара, так і застаўся. Проста на дадзены момант я служу ў царкве эвангельскага кірунку».

Пастар таксама выказаў сваю занепакоенасць тым, што інцыдэнт атрымае працяг: "Цяпер яны тэлефануюць нашым прыхаджанам, выклікаюць іх на апытаньні ў пастарунак. Падчас гэтых апытаньняў гучалі незразумелыя пытаньні, якія дыскрымінуюць нашы правы і свабоды як грамадзянаў Беларусі. Яны пытаюцца ў вернікаў да прыкладу: „Чаму вы ходзіце ў гэтую царкву, а ня ў іншую?“ Такім чынам яны парушаюць нашы правы на свабоду веравызнаньня. Нібыта на мяне заведзены пратакол адміністрацыйнага правапарушэьня. Людзей палохаюць, што нібыта на мяне заводзяць крымінальную справу" - цытуе Нікалаенку "Свабода".

 

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 4 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.