Еўрапейскі форум рэлігійнай свабоды прыйшоў у Стамбуле з 20 па 22 лютага

Чарговае штогадовае мерапрыемства арганізацый «Адвакаты Еўропы» і Еўрапейскага Евангельскага Альянсу - Еўрапейскі форум рэлігійнай свабоды - прайшоло з 20 па 22 лютага 2015 г. у Стамбуле (Турцыя).

У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных еўрапейскіх краін, розных арганізацыяў, якія займаюцца маніторынгам і абаронай свабоды веравызнання па ўсім свеце. Беларусь прадстаўлялі эксперты "Ініцыятвы FORB" Дзіна Шаўцова і Наталля Васілевіч, якія давялі да ведамі грамадскасці новыя трэнды ў развіцці сітуацыі са свабодай рэлігіі і перакананняў у Беларусі як у цэлым, так і ў дачыненні да пэўных канкрэтных выпадкаў пераследу, а таксама падзяліліся сваімі меркаваннямі аб канструктыўных стратэгіях паляпшэння сітуацыі - як механізмы, даступныя ўнутры Беларусі, так і праз міжнародныя механізмы.

Мішэль Муцнэр, пастаянны прадстаўнік Сусветнага Евангельскага Альянсу пры Арганізацыі аб'яднаных нацый у Жэневе, які азнаёміў удзельнікаў форуму з механізмам спецдакладчыка па свабодзе рэлігіі і перакананняў. Ён расказаў, як на практыцы працуе дадзены інстытут, як можна ў яго межах прыцягнуць увагу да лакальных і нацыянальных сітуацый, а таксама пра асобу самога цяперашняга Спецдакладчыка Хайнера Білефельдта. Спадар Муцнэр таксама падрабязна спыніўся на механізме Універсальнага перыядычнага агляду і магчымасцяў яго выкарыстання для паляпшэння сітуацыі ў сферы свабоды рэлігіі.

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 12 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.