Рымска-каталіцкая акадэмія: рэлігійная арганізацыя ці навучальная ўстанова

Аўтар: 
Наталля Васілевіч

13 лютага Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў зарэгістраваў вышэйшую духоўную навучальную ўстанову «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II», якая будзе знаходзіцца па адрасе "Дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас" Мінска-Магілёўскай архіепархіі: в. Лескаўка, вул. Карытас, 1.

Як і любая духоўная навучальная ўстанова, тэалагічная акадэмія паводле сваёй арганізацыйна-прававой формы з’яўляецца рэлігійнай арганізацыяй, што прадугледжана арт. 13 Закона “Аб свабодзе сумлення”, дзе духоўныя навучальныя ўстановы знаходзяцца ў пераліку рэлігійных арганізацый.

Арт. 28 таго ж закона вызначае мэты дзейнасці духоўных навучальных установаў: падрыхтоўка а) святароў; б) тэолагаў; в) царкоўнага персаналу. Падобная дзейнасць па навучанні святароў (гэта значыць асобаў, упаўнаважаных адпаведным рэлігійным аб’яднаннем на духоўніцкае, пастырскае, прапаведніцкае служэнне) адносіцца ч.10 арт.3 Закона да “рэлігійнай дзейнасці”. Што тычыцца падрыхтоўкі тэолагаў і царкоўнага персаналу, то такая дзейнасць можа ўваходзіць у склад “іншай дзейнасці, накіраванай на арганізацыйнае і матэрыяльнае забеспячэнне КУЛЬТАВАЙ практыкі рэлігійнай арганізацыі”, аднак застаецца “памежнай”.

Духоўныя навучальныя ўстановы могуць быць заснаваныя толькі рэлігійным аб’яднаннем (арт. 15, арт. 28) - мясцовым (епархіяй) ці рэспубліканскім, а для рэгістрацыі духоўныя навучальныя ўстановы павінны мець наступныя рэчы: пацверджанне аб наяўнасці неабходных навучальных памяшканняў; забяспечанасць выкладчыцкімі кадрамі, якія маюць адпаведную адукацыю і валодаюць дзяржаўнымі мовамі (арт.19). У выпадку з тэалагічнай акадэміяй, няясна, якім канкрэтна рэлігійным аб'яднаннем яна была заснаваная, паколькі Рымска-Каталіцкі Касцёл ў Беларусі не мае правасуб'ектнасці ў цэлым, паколькі рэспубліканскага каталіцкага рэлігійнага аб'яднання не зарэгістравана, у якасці рэлігійных аб'яднанняў зарэгістраваныя толькі мясцовыя - епархіі. Тым не менш, пасведчанне аб рэгістрацыі ўтрымлівае згадку пра тое, што тэалагічная акадэмія ўваходзіць у структуру менавіта такога аб'яднання як "Рымска-Каталіцкі Касцёл у Беларусі".

Падобна, як і семінарыі, акадэмія з-за асаблівасцяў беларускага заканадаўства выведзеная па-за межы навучальных установаў, навучальныя стандарты, якія ў ёй дзейнічаюць, не зацвярджаюцца і не вызнаюццца дзяржавай, чым адрозніваюцца ад свецкіх тэалагічных навучальных установаў. Пакуль у такой якасці дзейнічае толькі Інстытут тэалогіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, афіліяваны з Беларускай Праваслаўнай Царквой, а адзіны дзеючы стандарт 1-21 01 01 “Тэалогія” таксама мае сувязь, галоўным чынам, з праваслаўнай тэалогіяй, таму не можа выкарыстоўвацца рымска-каталіцкай тэалагічнай духоўнай установай у якасці ўзорнага.

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.