Праваслаўную верніцу не пусцілі ў царкву на Раство з-за бел-чырвона-белага шаліка

Валерыя Чарнаморцава, праваслаўная верніца з Менску, паведаміла ў сваім фэйсбуку, што 7 студзеня 2015 года яна збіралася паўдзельнічаць у святочнай літургіі ў Кафедральным Свята-Духавым саборы сталіцы.

Аднак падыходы да сабору былі перакрытыя турнікетамі, і міліцыя нікога не падпускала да храма, спасылаючыся на тое, што вядуцца пошукі выбуховага прыстасавання. Праз некаторы час святару і вернікам дазволілі падыйсці да царквы, у апошніх праводзілі догляд асабістых рэчаў.

Валерыю Чарнаморцаву, якая была ў бел-чырвона-белым вязаным шаліку, міліцыянты ў храм не прапусцілі, пагражаючы затрыманнем, паводле словаў верніцы, спасылаючыся на тое, што "гэты шалік забаронены законам аб масавых мерапрыемствах і зьяўляецца зброяй". Валерыя Чарнаморцава не здолела патрапіць на святочная богаслужэнне, нягледзячы нават на тое, што пайшла на кампраміс і схавала шалік пад паліто.

 

Валерыя Чарнаморцава з павязаным зімовым бел-чырвона-белым шалікам
Фотаздымак: з фэйсбука Валерыі Чарнаморцавай.


Група вернікаў, якая сабралася каля турнікетаў побач з кафедральным Свята-Духавым саборам. Міліцыяны блакуюць іх праход на святочнае богаслужэнне.
Фотаздымак: з фэйсбука Валерыі Чарнаморцавай.

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.