Пасяджэнне Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылося 22 верасня: у Беларусі з'явяцца новыя правослаўныя епархіі?

Пасяджэнне Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы прайшло 22 верасня 2014 г. у Мінску пад страшынствам Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла. Як паведамляе афіцыйны сайт БПЦ, рашэнні Сінода насілі адміністратыўны характар, але пра самі рашэнні афіцыйна не паведамляецца да зацвярджэння журналаў Сіноду Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Гэтая працэдура прадугледжана арт. 8 ХІІ раздзелу Статуту РПЦ.

Аднак напярэдадні Сіноду, 17 верасня, Мітрапаліт Павел заявіў, што ў Беларусі могуць з'явіцца новыя праваслаўныя епархіі. Такім чынам, трэба меркаваць, што менавіта пытанне стварэння новых епархій разглядалася Сінодам 22 верасня. Нагадаем, што яшчэ 12 студзеня 2012 г. Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы даручыў Упраўленню справамі Беларускага Экзархата вывучыць магчымасць адкрыцця Аршанскай епархіі ў межах Віцебскай вобласці, а таксама меркаванне архіярэяў БПЦ наконт раздрабнення існуючых епархій (Журнал №151), аднак вынікі такога вывучэння засталіся невядомымі, у тым ліку, і ў дачыненні да раздрабнення Віцебскай епархіі.

Паводле Статуту РПЦ, рашэнні пра стварэнне ці скасаванне епархій, якія ўваходзяць у Экзархат, а таксама пра вызначэнне іх тэрытарыяльных межаў прымаюцца Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі і Святым Сінодам паводле прадстаўлення Сінода Экзрахату з наступным зацвярджэннем Архіярэйскага сабору (гл. арт. 13 раздзелу ІХ).

 

 

 

 

Пасяджэнне Сіноду БПЦ 22 верасня 2014 г., Мінск

У цэнтры - Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел.

На фотаздымку - 11 епіскапаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, а таксама архімандрыты Антоній Даронін і Сяргей Цімафеенкаў

Фотаздымак: church.by

 

 

 

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
11 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.