Камітэт па правах чалавека ААН стаў на бок віцебскай пенсіянеркі-актывісткі

25 сакавіка 2008 году спадарыня Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазіцыянеру Барысу Хамайду – прынесла яму вышыванку са словамі малітвы "Ойча наш". Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы міліцыянты расцанілі як плакат апазіцыйнага зместу. І Антаніна Піванос была пакараная штрафам у памеры дзьвюх базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Інцыдэнт адбыўся ў Дзень Волі каля так званага Сіняга дому, дзе спадар Хамайда распаўсюджваў незалежную прэсу. У той самы дзень адбыўся працэс у Чыгуначным райсудзе, дзе спадарыня Антаніна спрабавала пераканаць суддзю, што на ўручэнне падарунку, хай сабе і ў грамадскім месцы, не патрэбная санкцыя ўладаў. Тым не менш, суд скончыўся штрафам для актывісткі і канфіскацыяй "крамольнай" вышыванкі. Абскардзіць гэтае рашэнне не ўдалося ні ў Віцебскім абласным, ні ў Вярхоўным судзе…
Пасля звароту Антаніны Піванос у Камітэт па правах чалавека ААН прайшло больш за 4 гады, але рашэнне актывістка атрымала станоўчае. Згодна з ім, у дачыненні да спадарыні Піванос быў парушаны артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле частка 2 гэтага артыкулу, грамадзяне дзяржаў – удзельніц Пакту, сярод якіх ёсць і Беларусь, маюць права на вольнае выказванне сваіх думак.  Менавіта гэтае права жыхаркі Віцебску было незаконным чынам парушана.
Паводле рашэння  Камітэту, беларускія ўлады абавязаныя выплаціць кампенсацыю, пакрыць панесеныя актывісткай выдаткі і вярнуць канфіскаваную  маёмасць.

ФОТА: Антаніна Піванос са сваёй вышыванкай.2008 год

Праваабарончы Цэнтр ВЯСНА

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
18 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.