Царкву «Новае жыцьцё» ня высяляць. Справа закрытая

Адміністрацыя ЖРЭА Маскоўскага раёна Менску заявіла, што адмаўляецца ад будынку царквы «Новае жыцьцё».

Пра гэта юрысту царквы Сяргею Луканіну паведаміла ў тэлефоннай размове судовы выканаўца Гаспадарчага суду Менску Вольга Шчарбовіч.

Спадарыня Шчарбовіч распавяла, што адпаведная заява адміністрацыі Маскоўскага раёну паступіла яшчэ 29 лістапада, і судовы выканаўца адправіла яе па пошце на адрас царквы. Аднак, паводле словаў Шчарбовіч, магчыма, пошта не пасьпела даставіць ліст. Але калі яна пабачыла ў інтэрнэце, які розгалас атрымала справа пра прымусовае высяленьне царквы з будынку, яна патэлефанавала Луканіну і папрасіла прыехаць, каб ён атрымаў усе неабходныя дакумэнты пра скасаваньне судовай вытворчасьці.

Такім чынам, судовае рашэньне аб вызваленьні будынку застаецца, аднак судовая вытворчасьць ў гэтай справе цалкам спыненая і перададзеная ў архіў. Юрыст царквы Сяргей Луканін атрымаў гэтыя дакумэнты позна ўвечары 4 сьнежня ў Гаспадарчым судзе Менска.

Радыё Свабода

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
8 + 4 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.