Рэлігія ў Беларусі ў год 1020-годдзя хрышчэння Русі

Аўтар: 
Наталля Васілевіч

Кароткі змест

Цягам 2008 г. у рэлігійнай сферы назіраюцца некалькі тэндэнцый. Па-першае, працягваецца жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне рэлігійнага поля, асноўнай базай якога з’яўляецца закон «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», працягваецца пераслед рэлігійных арганізацый і дзеячоў, у асобных аспектах сітуацыя пагаршаецца - гэта датычыцца рэлігійнай дзейнасці замежных грамадзян. На гэтым фоне больш інтэнсіўнымі становяцца стасункі дзяржавы з Рыма-Каталіцкай Царквой. Па-другое, згасаюць масавыя пратэстныя рухі ў рэлігійным асяроддзі - такія, як кампанія «За свабоду сумлення», якая заканчваецца зборам 50 тыс. подпісаў за змены ў законе «Аб свабодзе сумлення», а таксама кампанія за вяртанне касцёла св. Язэпа. Па-трэцяе, пашырэнне набывае палітычная актыўнасць хрысціянскіх дзеячаў, якія гуртуюцца вакол будучай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Асноўныя тэзісы:

  • працягваецца ўціск рэлігійных правоў, аднак супрацьстаянне гэтаму ўціску з боку рэлігійных арганізацый згасае;
  • пачынаецца больш шчыльнае супрацоўніцтва дзяржавы з Рыма-Каталіцкай Царквой, якое, аднак не набывае значнага плёну;
  • пашыраецца рух Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, галоўнай сацыяльнай базай якога становяцца вернікі.

 

Агульная характарыстыка

 

У Беларусі 2008-й стаў годам падвядзення вынікаў развіцця рэлігійнай сферы, нагодай да чаго паслужыла адзначэнне 1 020-годдзя Хрыш чэння Русі ці, хутчэй, 20-годдзе ад святкавання Тысячагоддзя Хрышчэння Русі Ў 1988 г., калі пачаўся адлік т. зв. «рэлігійнага адраджэння». На 2008 г., паводле афіцыйных дадзеных, колькасць рэлігійных людзей у Беларусі застаецца стабільным цягам дзесяцігоддзя і складае 50% насельніцтва.[1] У той жа час, паводле даследавання Gallup аб важнасці рэлігіі ў штодзённым жыцці, Беларусь займае ll-е месца найменш рэлігійных краін свету з узроўнем рэлігійнасці згодна з дадзеным параметрам - 27% насельніцтва.[2] Апроч сацыялагічных даследаванняў па выбарцы ў Беларусі не вядзецца ўліку вернікаў ці прыналежных да той ці іншай канфесіі, даследаванні ж не маюць уніфікаваных крытэраў рэлігійнасці, яе ўзроўню, ступені і іншых характарыстык, што прыводзіць да разнастайных спекуляцый дадзенымі. Што тычыцца колькасных параметраў рэлігійных арганізацый, то за 2008 г. было ўтворана 43 новыя абшчыны Беларускай Праваслаўнай Царквы, агульная колькасць якіх склала 1473, у якіх ажыццяўляюць дзейнасць 1499 святароў[3], 10 новых абшчын Рыма-Каталіцкай Царквы, такім чынам, агульная колькасць павялічылася да 474 [4], у якіх нясуць служэнне 398 святароў, 179 з якіх - замежныя грамадзяне.[5] У той жа час паменшылася дынаміка росту пратэстанцкіх супольнасцей - за 2008 г. было зарэгістравана 1 новая абшчына ЕХБ і 6 - ХВЕ.

Адказны за сферу рэлігіі чыноўнік, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л. Гуляка,падводзячы вынікі 2008 г. на калегіі свайго апарату ахарактарызаваў рэлігійную сітуацыю ў краіне наступным чынам: «Беларусь уяўляе сабой узор канструктыўнага ўзаемадзеяння дзяржаўных, грамадскіх і рэлігійных інстытуцый у справе забеспячэння правоў і свабодаў, захавання традыцый і духоўнага развіцця ... Этнаканфесійная сфера ў Беларусі застаецца стабільнай і кіруемай».[6] Падобную ж пазіцыю трансляваў і начальнік аддзела па справах рэлігій апарату Ўпаўнаважанага А. Калінаў у сваім выступе на Штогадовай нарадзе па пытаннях чалавечага вымярэння АБСЕ ў Варшаве ў кастрычніку 2008 Г.: «Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных канфесій грунтуюцца на прававым падмурку, які адпавядае міжнароднаму праву ў галіне свабоды рэлігій і веравызнанняў. .. У Рэспубліцы Беларусь створаныя спрыяльныя ўмовы для дзейнасці рэлігійных арганізацый і забеспячэння рэалізацыі правоў на свабоду сумлення і веравызнання». Такім чынам, дзяржаўныя чыноўнікі, як і ў папярэдніі гады, спрабуюць прадставіць міжканфесійную сферу як стабільную, любыя праявы рэпрэсіўнай палітыкі ў дачыненні да рэлігійных арганізацый і канфліктныя вузлы выяўляючы як канфлікты Ў іншай плоскасці, альбо як дапамогу самім рэлігійным арганізацыям. Так, напрыклад, не працягваючы дазвол на дзейнасць каталіцкім святарам, якія не з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь (а такіх выпадкаў цягам 2008 г. было 4, У т. л. справа вакол надзвычай актыўнага барысаўскага ксяндз а. З. Грыгарцэвіча[7]), дзяржаўныя чыноўнікі сцвярджаюць, паводле БелТА: «Асаблівасцю каталіцкага асяроддзя з’яўляецца тое, што сярод ксяндзоў значная колькасць замежнікаў. .. У 2009 г. апарат супольна з каталіцкімі епархіямі працягне працу над паступовай заменай святароў-замежнікаў беларусамі».[8] Што тычыцца канфлікту з пратэстанцкай царквой «Новае жыццё», то ён традыцыйна апісваецца як выключна гаспадарчае пытанне, якое тычыцца выключна выкарыстання рэлігійнай арганізацыяй свайго будынка, а многія пратэстанцкія цэрквы падвяргаюцца штрафам за парушэнне нормаў супрацьпажарнай бяспекі.[9] Хаця ў лютым 2008 г., адказваючы на пытанне аб магчымым увядзенні рэлігійнага выхавыння ў навучальных установах, прэзідэнт Лукашэнка наўпрост выказаўся пра пратэстанаў у досыць рэзкай форме: «Яны горш за апазіцыю»[10].

Пазіцыю аб стабільнасці пацвярджаюць і асноўныя рэлігійныя арганізацыі - Беларуская Праваслаўная Царква, якой Законам вызначанае прывеліяванае месца ў рэлігійнай сферы, з якой заключаны канкардат і часткова аказваецца фінансавая падтрымка дзяржавыу справе будаўніцтва храма Ўсіх Святых у г. Мінску, выдзялення ў 2008 г. BYR 3,8 млрд на рэканструкцыю Жыровіцкага манастыра і Мінскіх духоўных школаў і 6 млрд на будаўніцтва духоўнаасветніцкага цэнтру ў Мінску. Адпаведна, па словах прэзідэнта, «у сваю чаргу і дзяржава ўправе разлічваць на садзеянне з боку прадстаўнікоў духавенства»[11]. Таксама і Каталіцкі касцёл, вуснамі дзяржсакратара Ватыкана кардынала Т. Бэртонэ, які наведаў Беларусь у чэрвені 2008 г., станоўча адгукаецца пра становішча Каталіцкай Царквы ў Беларусі, заканадаўчую базу і дзяржаўную палітыку ў рэлігійнай сферы, а таксама міжканфесійны дыялог, пра што досыць часта адзначаецца беларускімі чыноўнікамі як пацвярджэння «міфу» пра стабільнасць і бесканфліктнасць міжрэлігійнай сферы.[12]

У той жа час, паводле ацэнак аналітыкаў, справаздачаў арганізацый, што вядуць маніторынг рэлігійнай сітуацыі ў Беларусі і парушэнняў правоў у галіне свабоды сумлення, напрыклад Forum 18, у 2008 г. працягваецца дзяржаўны ўціск у галіне рэлігійных правоў[13], як ужо згаданае пазбаўленне на права займання рэлігійнай дзейнасцю некалькіх каталіцкіх святароў, уціска на царкву «Новае жьщцё», іншыя пратэстанцкія цэрквы - штрафы за парушэнне нормаў супрацьпажарнай бяспекі (Брэст), за несанкцыянаваную рэлігійную дзейнасць (напрыклад Ушачы[14], Свіслач[15]), дэпартацыя пратэстанкіх рэлігійных дзеячаў (напрыклад, епіскапа ХПЕ Веніаміна Бруха[16]).

у сакавіку 2008 г. завяршаецца кампанія па зборы подпісаў за ўнясенне зменаў у Закон 2002 г. «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных  арганізацыях», цягам якой было сабрана больш за 50 тыс. подпісаў, кампанія стала беспрэцэндэнтнай непалітычнай кампаніяй, што сведчыць пра надзвычайную цікавасць праблемамі свабоды сумлення ў Беларусі. Аднак сабраныя подпісы засталіся па-за ўвагай дзяржаўных органаў - адэкватнай рэакцыі на іх не было ні з Парламенту, ні з Адміністрацыі Прэзідэнта, ні з Канстытуцыйнага Суда, якія ўсякім чынам стараюцца ігнараваць існаванне праблемаў у канфесійнай сферы. у той час Еўрапейскія інстытуцыі, куды былі перададзеныя подпісы, выказваюць надзвычайную цікавасць гэтымі праблемамі. Свабода сумлення стала і своеасаблівай «прэзэнтацыйнай картай» Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі як палітычнай сілы. Правядзенне кампаніі «За свабоду сумлення», якое стала цэнтральным працэсам у рэлігійнай сферы ў 2007 г. і дасягнула небывалага размаху, ужо да лета 2008 г., неглядзячы на поспех, пачынае згасаць.

Заканадаўчая база

Асноўным момантам напружання ў канфесійнай сферы застаецца сам заканадаўчы падмурак яе рэгулявання, рамку якога задае Закон Рэспублікі Беларусь 2002 г. «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Нягледзячы на тое, што было сабрана 50 тыс. подпісаў у межах кампаніі «За свабоду сумлення» ў падтрымку ўнясення зменаў у закон, ніякай станоўчай рэакцыі з боку дзяржаўных органаў не паследавала - рэпрэсіўныя палажэнні змененыя не былі і пра гэта не было нават гаворкі, і ўжо ў студзені 2009 г. Еўрапейскі Парламент, у т. л. дзякуючы кампаніі, у прынятай рэзалюцыі па стратэгіі Еўрапейскага Саюзу ў дачыненні да Беларусі, асобным пунктам заклікаў «беларускія ўлады паважаць свабоду рэлігіі», асудзіў «тыя факты, што еўрапейскія грамадзяне, у т. л. святары, неаднаразова выдвараюцца з Беларусі, што супярэчыць працэсу знаходжання даверу з Еўрапейскім Саюзам»[17]. Аднак варта адзначыць, што спецыяльнай увагі рэпрэсіўнаму закону з боку еўрапейскіх інстытуцый нададзена не было, хаця менавіта Закон з’ яўляецца падмуркам рэпрэсіўнай палітыкі дзяржавы, якая паступова ўзмацняецца.

Больш за тое, Пастановай Савета міністраў РБ ад 30.01.2008 NQ 123 зацвярджаецца Палажэнне «Аб парадку запрашэння замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь у мэтах займання рэлігійнай дзейнасцю», якое больш жорстка рэгламентуе дадзеную сферу, у прыватнасці, такое запрашэнне можа быць зробленым толькі рэлігійным аб’яднаннем пры ўзгадненні з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які можа адмовіць у дазволе без тлумачэння прычынаў. Асаблівасцю дадзенага нарматыўнага акта таксама з’яўляецца патрабаванне да замежнікаў валодання дзяржаўнай мовай для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці. Найбольш пацярпелі ад новых правілаў Рымска-Каталіцкая Царква, а таксама шэраг пратэстанцкіх дэнамінацый.

Яшчэ некалькі заканадаўчых актаў, звязаных з рэлігійнай сферай, вартыя ўвагі. У межах кампаніі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі супраць акультызму было ініцыявана прыняцце нарматыўнага акту, які б абмяжоўваў дзейнасць экстрасэнсаў, варажбітоў, астролагаў, чараўнікоў і інш. Увесну 2008 г., відавочна пад уплывам кампаніі, падобны зварот у дзяржаўныя органы зрабіла і Беларуская Праваслаўная Царква, аднак, дыстанцуючыся ад кампаніі БХД. У выніку, быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэкламы» ад 5.08.2008 г. N2 428-3, які, У прыватнасці, увёў забарону на рэкламу «паслуг (дзейнасці) гіпнатызёраў, экстрасэнсаў. .. і інш. асобаў, якія абвяшчаюць сябе ці лічацца здольнымі прадказваць падзеі, уздзейнічаць на людзей, духоўны свет, маёмасці, навакольнае асяроддзе шляхам выкарыстання звышнатуральных здольнасцяў і сілаў». Аднак, варта адзначыць, што дадзеныя паслугі працягваюць рэкламавацца ўжо ў іншай якасці - як псіхалагічная дапамога ці тэлефоны даверу.

«Лібералізацыя» і Рыма-Каталіцкая Царква

Асаблівую афарбоўку атрымаў 2008 г. у сферы рэлігіі - яшчэ ўвесну пачалася размова пра «лібералізацыю» сферы грамадскага жыцця і пра паварот да Захаду. І ў гэтых працэсах галоўную ролю з боку рэлігійных арганізацый выканаў Рыма-Каталіцкі Касцёл. У траўні 2008 г. Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л. Гуляка  абвесціў пра магчымае падпісанне канкардату паміж Рэспублікай Беларусь і РКЦ, што выклікала шырокі грамадскі рэзананс, і дазволіла заявіць пра тое, што стаўленне беларускіх дзяржаўных органаў у дачыненні да РКЦ мяняецца ў пазітыўны бок, больш за тое, што гэта сведчыць пра «еўпрапеізацыю Беларусі», яе паварот да Заходняга свету, пачатак адмаўлення «ад аднавектарнай палітыкі, завязанай на Расею і праваслаўе»[18]. І калі ў выпадку з праваслаўнай царквой падобны дакумент быў падвергнуты крытыцы, у выпадку з РКЦ - рэакцыя грамадскасці была пераважна станоўчай. Паціху з «ворагаў» каталікі сталі пераўтварацца ў «сяброў». У чэрвені гэты працэс працягнуўся візітам у Рэспубліку Беларусь дзяржсакратара Ватыкану кардынала Тарчызіё Бертонэ, у часе якога Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь пацвердзіў аб намерах заключэння канкардату, а таксама зрабіў нечаканы шокавы крок - запрасіў наведаць Беларусь Папу Рымскага Бенедыкта ХУІ. Як вядома, Руская Праваслаўная Царква ставіцца да такога візіту скрайне негатыўна - і менавіта таму ён быў немагчымы ані для Беларусі, ані для Расеі, такім чынам, атрымалася, што «праваслаўны» прэзідэнт А. Лукашэнка пайшоў супраць геапалітычных інтарэсаў РПЦ, а значыць і Расеі, тым не менш, сама Праваслаўная Царква пастаралася дадзеную змену курсу на «сяброўства» з каталікамі праігнараваць.

Такі нечаканы паварот дзяржаўнай палітыкі прымусіў грамадскасць задацца пытаннем, «ці запатрабуе ўлада лаяльнасць Касцёлу ў адказ на канкардат?» і «ці спраўдзяцца спадзяванні?» беларускага каталіцтва. І адказ не прымусіў сябе доўга чакаць - ужо ў часе візіту дзяржсакратара Ватыкану высокі каталіцкі іерарх ухваляў палітыку і ідэалогію беларускай дзяржавы (у прыватнасці ў рэлігійнай сферы), узаемаразуменне і дыялог з праваслаўнай царквой.[19]

Наогул, трэба адзначыць, што менавіта каталікі становяцца галоўнымі героямі рэлігійнай сцэны, пачынаючы з прызначэння ў к. 2007 г. новага перша-іерарха Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, які адразу распачаў надзвычайную актыўнасць, якая свайго піку дасягае акурат у сувязі з візітам кардынала Бэртонэ, размоваў вакол  магчымага заключэння канкардату і візіта ў Беларусь Папы Рымскага. Актывізуецца і міранская ініцыятыва за вяртанне вернікамкаталікам менскага касцёлу св. Язэпа, за што яшчэ ў 2007 г. было сабрана 30 тыс. подпісаў. Вернікі распачынаюць бестэрміновы пост і ў верасні 2008 г. з імі сустракаецца начальнік аддзелу па справах рэлігій апарата Ўпаўнаважанага А. Калінаў, які папрасіў вернікаў спыніць пост, паабяцаўшы перадачу будынку касцёла РКЦ.[20]

Ужо ўвосень эўфарыя «лібералізацыі» і «павароту да каталікоў» пачынае згасаць: Мітрапаліт РКЦ Тадэвуш Кандрусевіч нават выступае з крытыкай дзеянняў беларускай дзяржавы ў дачыненні да каталікоў, Папа Рымскі наведваць Беларусь не плануе, пытанне канкардату ўздымаецца ўсё радзей, а ягоная падрыхтоўка запавольваецца, а ўвосень замест Папы Беларусь наведвае Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Аляксій ІІ у межах урачыстасцей, прысвечаных святкаванню 1 020-годдзя Хрышчэння Русі.

 

1020-годдзе Хрышчэння Русі

і Беларуская Праваслаўная Царква

 

Цэнтральнай падзеяй 2008 г. у жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы стаў візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія ІІ, за месяц да ягонай смерці. Візіт быў прымеркаваны да ўрачыстасцей, прысвечаных 1 020-годдзю Хрышчэння Русі, цэнтрам і вузлом якіх стаў г. Кіеў, дзе ўлетку вакол святкаванняў разгарнулася маштабная інтрыга: Кіеў меўся наведаць Канстанцінопальскі Патрыярх Варфаламей І, якога сустракалі на вышэйшым дзяржаўным узроўні, і выказваліся меркаванні і спадзяванні, што будзе Ў сяленскім Патрыярхатам будзе прызнаная Украінская Праваслаўная Царква Кіеўскага Патрыярхату, а гэта значыць, у рэгіёне парушыцца манаполія Маскоўскага Патрыярхату на кананічнае праваслаўе. Калі б такія падзеі мелі месца, гэта, безумоўна, істотна адбілася б і на праваслаўі ў Беларусі.

У нашай жа краіне святкаванні не набылі такога маштабу, як у Кіеве, і візіт Патрыярха, досыць нечаканы і нераскручаны, таксама быў, у параўнанні з Украінай, практычна праігнараваны дзяржаўнымі  ўладамі. Тым не менш, са святкаваннем было звязанае досыць ідэалагічнае пасланне Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы, у якім вышэйшыя царкоўныя іерархі выказаліся ў духу трыадзінства «Вялікай, Малай і Белай Русі», а таксама назвалі Савецкі Саюз «адзінай сям’ёй народаў», а ягоны распад ахарактарызавалі як трагедыю. [21] Візіт Патрыярха і такое пасланне насцярожвалі, асабліва напярэдадні 3 лістапада, калі, паводле словаў Старшыні Палаты прадстаўнікоў В. Папова меркавалася падпісанне Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы [22], чаго ў рэчаіснасці не адбылося.

Нягледзячы на такое ідэалагічнае пазіцыянаванне БПЦ, 2008 г. быў абвешчаны Беларускім Экзархатам як год К. Астрожскага, вядомага праваслаўнага шляхціца Вялікага княства Літоўскага. Тэма ВКЛ дагэтуль не была настолькі папулярнай - у 2007 г. безумоўны рэй вялі іншыя тэмы - дэміфалагізацыя постаці К. Каліноўскага і ўдзел праваслаўнай царквы ў Вялікай Айчыннай вайне. У гонар К. Каліноўскага прайшоў шэраг царкоўных і грамадскіх мерапрыемстваў, навуковых канферэнцый па даследаванні спадчыны гэтага слыннага дзеяча.

Яшчэ адзін важны працэс, які адбываўся ў БПЦ, гэта яшчэ большае дыстанцыянаванне ад дзейнасці У Чартовіча і ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва», хаця яшчэ ў 2006 г. БПЦ выступіла з асуджэннем дзейнасці скандальнага праваслаўнага прадпрымальніка, аднак працягвала дзейнічаць ягоная крама «Праваслаўная кніга» і выдавецтва антысеміцкай літаратуры. У лістападзе 2008 г. БПЦ яшчэ раз асудзіла дзейнасць У Чартовіча як дэструктыўную [23], але гэтым разам ужо і суд Савецкага раёну г. Мінска 19 снежня прызнаў экстрэмісцкімі, распальваючымі нацыянальную і рэлігійную варажнечу 13 кнігаў, выдадзеных і распаўсюджваемых ЗАТ «Хрысціянская ініцыятыва». [24] З падобным абвінавачваннем - паводле арт. 130 кк РБ 18 студзеня быў асуджаны намеснік рэдактара незалежнага выдання «Згода» А. Здзвіжкоў за публікацыю ў 2006 г. дацкіх карыкатураў на прарока Мухамеда, аднак пад ціскам грамадскасці  і міжнародных структураў пакаранне яму было зменшанае ды трох месяцаў - перыяду, які ён ужо адбыў.

З важных падзей 2008 г. у Беларускай Праваслаўнай Царкве трэба прызнаць яшчэ абранне у вышэйшую палату Нацыянальнага сходу прот. Фёдара Поўнага [25], аднога з самых уплывовых беларускіх рэлігійных дзеячоў. Аднак сам Ф. Поўны адмовіўся ад сенатарства. На іншым полюсе праваслаўнай экумены Беларусі - сярод фундаменталісцкі настроеных праваслаўных вернікаў, якія з 2007 г. знаходзіліся ў ліку 35 чалавек у пячорах у Пензенскай вобласці, Расея, у чаканні канца свету. У красавіку 2008 г. многія з іх пакінулі пячоры і былі дастаўленыя ў Беларусь, як аказалася, яны пераважна былі жыхарамі Брэскай вобласці. Трэба адзначыць, што менавіта Брэская вобласць патэнцыйна небяспечнаятут існуе шэраг фундаменталісцкіх рухаў сярод праваслаўных вернікаў, у т.л. звязаных з адмовай ад пашпартоў, апакаліптычнымі настроямі. Гэтыя рухі, захоўваючы бачнасць еднасці з афіцыйнай праваслаўнай царквой, паціху дрэйфуюць у бок альтэрнатыўнага праваслаўя.

Альтэрнатыўнае праваслаўе ў Беларусі

Апроч ужо згаданых маргінальных рухаў, альтэрнатыўнае беларускае праваслаўе ў 2008 г. набыло новы імпульс. Перш за ўсё, гэта звязана з абраннем у траўні новага епіскапа Наваградскага і ПаўночнаАмерыканскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (у Пн. Амерыцы) Святаслава Лонгіна. Па-другое, гэта дзейнасць Т.зв. Грэка-праваслаўнага руху, які ўзначальвае епіскап Баранавіцкі і Бруклінскі Васіль Касцюк, і да якога далучаецца былы епіскап БАПЦ сербскі епіскап Ёван. Па-трэцяе, гэта дзейнасць у Беларусі Беларускай Народнай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і святара Леаніда Акаловіча, а адміністратыўная справа супраць яго ў сувязі з усталяваннем і асвячэннем крыжа ў вёсцы Дражна. Працягваецца таксама дзейнасць і пераслед рэлігійных арганізацый, што знаходзяцца ў юрысдыкцыі Крымскай епархіі РПЦЗ Агафангела Пашкоўскага.

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Пэўная актывізацыя цягам 2008 г. назіралася і ў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царкве, што было звязана з адкрыццём у Мінску цэн тру Святога Язэпа з капліцай і бібліятэкай. Фактычна, у грэкакаталікоў нарэшце з’явіўся свой будынак у горадзе Мінску, варта адзначыць, што самой парафіі Святога Язэпа меліся перадаць акурат касцёл Святога Язэпа, пазней жа грэка-каталікі заставаліся без якога-кольвек свайго памяшкання, здымаючы залі ці месцячыся ў рыма-каталіцкіх парафіях, у 2008 г. сітуацыя змянілася, аднак усё ж пакідае жадаць лепшага, а БГКЦ паступова вяртае сабе давер у Беларусі - летась адбыўся і візіт апостальскага візітатара для беларускіх грэка-каталікоў у замежжы а. Аляксандра Надсана, які набыў значына грамадскі рэзананс у т. л. і Ў сувязі з уручэннем яму Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам ступені honoris causa.

Міжканфесійныя стасункі і супрацоўніцтва

Міжканфесійнае супрацоўніцтва ў Беларусі ў 2008 г. на ўзроўні афіцыйнай іерархіі праходзіла ў асноўным у межах падпісанай яшчэ ў лістападзе 2007 г. дэкларацыі сацыяльнага партнерства ў галіне ВІЧ/ СНІДу. [26] Большасць афіцыйных міжканфесійных мерапрыемстваў была прысвечана менавіта гэтай праблематыцы.

у той самы час незалежнае міжканфесійнае супрацоўніцтва працягвалася ў кампаніі па зборы подпісаў за ўнясенне зменаў у Закон «Аб свабодзе сумлення», а таксама ў праектах, ініцыяваных аргкамітэтам па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя. Адна з шырокіх міжхрысціянскіх падзеяў - намётавы фэст хрысціянскай музыкі пад Барысавам быў пазбаўлены дазволу з боку дзяржаўных уладаў, і з правядзеннем гэтага незалежнага фэсту было звянанае і наступнае выдаленне з Беларусі барысаўскага кс. З. Грыгарцэвіча, аднога з актыўных дзеячаў міжканфесійнага супрацоўніцтва ў т. л. і на афіцыйным узроўні.

Упалітычным полі вядзецца падрыхтоўчая праца па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», якую, як і праекты, што яна арганізоўвае, нельга лічыць выключна палітычнымі, бо яны носяць рэлігійную афарбоўку: і пытанні свабоды сумлення, і барацьбы супраць акультызму, і праект «Пакаянне», і заняткі па гісторыі хрысціянства, і пытанні дэмаграфіі і моцнай  сям’і - усё гэта ідзе з апірышчам на хрысціянскую супольнасць. Як сцвярджае адзін з сустаршыняў аргкамітэту па стварэнні БХД і адзін з яе натхняльнікаў і ідэолагаў П. Севярынец, спецыфікай усходне-еўрапейскай хрысціянскай дэмакратыі з’яўляецца тое, што «менавіта вернікі складаюць асноўны корпус тых, хто падтрымлівае хрысьціянскую дзмакратыю» [27]. БХД прэтэндуе на тое, каб стаць адной з наймацнейшых партый беларускага правага цэнтру, аднак сваімі калегамі па апазіцыі разглядаецца, хутчэй, як бюро апазіцыйных сілаў па справах рэлігій, а сама БХД пазіцыянуе сябе не толькі як палітычная сіла, але і як рэлігійная арганізацыя.

Прагноз

Пры тым, што рэлігійная сітуацыя ў Беларусі застаецца напружанай, гэтая напружанасць мае стабільны характар. Парушэнні рэлігійных правоў з’’яўляюцца кропкавымі, не набываюць шырокага рэзанансу, з’яўляюцца звычайнымі акалічнасцямі, не выклікаючы болей такіх маштабных пратэстаў, як гэта было ў 2007-2008 гг. Паводле прагнозаў Упаўнаважнага, найбольшая ўвага ў 2009 г. будзе звернутая на супрацьпажарную бяспеку культавых збудаванняў, на самавольнае ўсталяванне помнікаў рэлігійным дзеячам, а таксама на развіццё экспертнай рады пры апараце Ўпаўнаважанага, якая займаецца экспертызай літаратуры, аўдыё- і відэаматэрыялаў. [28] Менавіта па гэтых кірунках трэба чакаць найбольшага ўціску супраць рэлігійных арганізацый.

2009 г. мае стаць годам БХД, новаствораная партыя - ці будзе яна зарэгістраваная, ці не - будзе нарошчваць патэнцыял у асноўным за кошт прыцягвання вернікаў розных канфесій, наймаверней, вернікаў з іншых апазіцыйных партый і грамадскіх пратэстных колаў, аднак шырокага распаўсюду па-за межамі гэтых колаў яна не набудзе.

Што тычыцца БПЦ, то будзе адбывацца лоб інг рэлігійных факультатываў ва ўстановах адукацыі на лакальным і агульнанацыянальным узроўні, будзе мець адзінкавыя выпадкі паспяховага вырашэння пытання, аднак у невялікім маштабе. Магчымае абвастрэнне стасунках дзяржавы з РКЦ, звязанае з дзейнасцю незалежнага Саюзу палякаў.

__________________________________________

1 Гл.: Калинов А. Выступление на Ежегодном совещании по вопросам человеческого измерения ОБСЕ в Варшаве (Республика Польша) 7 октября 2008 г. ІІ HDIM.DELl335/08 7 October 2008.

2 Crabtree, Pelham What Alabamians and Iranians Нave іп Соmmon ІІ http://www.gallup.com/poll/114211/Alabamians-Iranians-Common.aspx.

3 http://www.belta.by/ru/print?id= 324661

4 Там жа.

5 ИНФОРМАЦИЯ об обеспечении прав граждан на свободу совести и вероисповедания в Республике Беларусь, представленная на Ежегодном совещании по вопросам человеческого измерения ОБСЕ в Варшаве (Республика Польша) 70КГЯбря 2008 г. ІІ HDIM.DELl336/08 7 October 2008.

6 http://www.belta.by/ru!print?id=324661

7 http://www.forum18.0rg/Archive.php?article_id=1237

http://www.belta.by/ru!print?id=324661

9 Там жа.

10 http://belgazeta.by/20080218.7/010044881/

11 Поздравления А. Лукашенко православным с Рождеством и Пасхой (http://www. president.gov.by/press49976.html), выступления в Минском кафедральном соборе на Рождество и Пасху (http://www.president.gov.by/press10256.html). а также на встречах с Синодом БПЦ.

12 Калинов А. Выступление на Ежегодном совещании ...

 13 http://www.forum18.0rg/Analyses.php?region=16

14 http://www.forum18.0rg/Archive.php?article_id=1147

 15 http://www.forum18.0rg/Archive.php?article_id=1163

16 http://www.forum18.0rg/Archive.php?article_id=1207

17 http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?pubRef=-//EP//TEXT+TA+P6-TA-2009-0027+0+DOC+XML+V0//EN&language=EN

18 http://www.svaboda.org/content/TranscriptI1117824.html.

19 http://churchby.info/bel/246/

20 http://churchby.info/rus/news/2008/09/12-1/

21 http://churchby.info/rus/263/

22 http://churchby.info/rus/264/

23 http://churchby.info/rus/news/2008/11/28-1/

24 http://www.church.by/resource/Dir0301/Dir0302/Page2246.html

25 http://сhurсhbу.іпfо/bеl/пеws/2008/09/12-2/

26 http://imcss .org/content/view/34/32/

27 http://www.svaboda.org/content/Transcript/764583.html

28 http://www. gallup.com/polV1142111 Alabamians-Iranians-Common.aspx. 3 http://www.belta.by/ru/print?id= 324661 4 Там жа. 5 ИНФОРМАЦИЯ об обеспечении прав граждан на свободу совести и вероисповедания в Республике Беларусь, представленная на Ежегодном совещании по вопросам человеческого измерения ОБСЕ в Варшаве (Республика Польша) 70КГЯбря 2008 г. ІІ HDIM.DELl336/08 7 October 2008. 6 http://www.belta.by/ru!print?id=324661. 7 http://www.forum18.0rg/Archive.php?article_id=1237 8 http://www.belta.by/ru!print?id=324661 9 Там жа. 10 http://belgazeta.by/20080218.7/010044881/ ІІ Поздравления А. Лукашенко православным с Рождеством и Пасхой (http://www. president.gov.by/press49976.html), выступления в Минском кафедральном соборе на Рождество и Пасху (http://www.president.gov.by/press10256.html). а также на встречах с Синодом БПЦ. 12 Калинов А. Выступление на Ежегодном совещании ... 13 http://www.forum18.0rg/Analyses.php?region=16 14 http://www.forum18.0rg/Archive.php?article_id=1147 15 http://www.forum18.0rg/Archive.php?article_id=1163 16 http://www.forum18.0rg/Archive.php?article_id=1207. 17 http://www.europarl.europa.eu/sides/getDoc.do?pubRef=-//EP//TEXT+TA+P6-T.... 18 http://www.svaboda.org/content/TranscriptI1117824.html. 19 http://churchby.info/bel/246/. 20 http://churchby.info/rus/news/2008/09/12-1/ 21 21 http://churchby.info/rus/263/ 22 http://churchby.info/rus/264/ 23 http://churchby.info/rus/news/2008/11/28-1/ 24 http://www.church.by/resource/Dir0301/Dir0302/Page2246.html. 25 http://сhurсhbу.іпfо/bеl/пеws/2008/09/12-2/ 26 http://imcss .org/content/view 134132/ 27 http://www.svaboda.org/content/Transcript/764583.html 28 http://www.belta.by/ru/print?id=324661.">http://www.belta.by/ru/print?id=324661

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
2 + 12 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.