Мінімальная стандарты для цэркваў і супольнасцяў веры і перакананняў (КЕЦ)

Рэквізiты
Прыняты: 
21 лістапада 2009

Уводзіны

3 6 па 10 лістапада 2002 г. Працоўная група па правах чалавека і свабодзе рэлігіі Камісіі «Царква і грамадства» Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў (КЕЦ) арганізавала ў Вене кансультацыю на тэму:«Свабода рэлігіі - супольнасці большасці і меншасцяў ў стасунках з дзяржавай». Прымаючы ва ўвагу вынікі гэтай канферэнцыі, Працоўная група па правах чалавека і свабодзе рэлігіі КЕЦ абмеркавала і прыняла дадзеныя «мінімальныя стандарты» (мінімальныя правы) для супольнасцяў веры і перакананняў, якія прадстаўляюцца Цэрквам-членам КЕЦ для наступнай дыскусіі.

Гэтыя мінімальныя стандарты заснаваныя на наступных меркаваннях:

Падмурак для гэтых мінімальных правоў (мінімальных стандартаў) для цэркваў і рэлігійных супольнасцяў (у т.л. супольнасцяў перакананняў) закладзены ў Канвенцыі па абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў (Еўрапейская канвенцыя пра правах чалавека, ЕКПЧ) і ў яе дадатковым пратаколе №1. Паводле агульнапрызнанага прававога вучэння і тлумачэння (былой) Еўрапейскай Камісіі па правах чалавека і Еўрапейскага суда па правах чалавека, не толькі індывіды (фізічныя асобы), але таксама цэрквы і рэлігійныя супольнасці падпадаюць пад дзеянне арт. 9 ЕКПЧ. Апроч індывідуальнага складніка свабоды рэлігіі, арт. 9 таксама ўключае права рэлігійных супольнасцяў і цэркваў свабодна самаарганізоўвацца. Апроч індывідуальнага складніку свабоды рэлігіі, прысутнічае і карпаратыўны складнік.

Грунтуючыся на тлумачэнні (былой) Еўрапейскай камісіі па правах чалавека, абмежаванае права на самавызначэнне (абмежаванае права на самакіраванне) для цэркваў і рэлігійных супольнасцяў таксама можа быць выведзена. Такое меркаванне падзяляецца большасцю правазнаўцаў.

Кансультацыя КЕЦ «Свабода веравызнання: Цэрквы большасці і меншасцяў ў стасунках з дзяржавай» вельмі яскрава паказала, што ў Еўропе разам суіснуе мноства розных Дзяржаўна-царкоўных сістэм, якія, з аднога боку, рэгулююць адносіны паміж дадзенай дзяржавай і цэрквамі і рэлігійнымі супольнасцямі, а з іншага боку, паміж самімі цэрквамі і рэлігійнымі супольнасцямі.

Існуюць, напрыклад, дзяржаўна-царкоўныя сістэмы, у адпаведнасці з якімі, цэрквы большасці як дзяржаўныя цэрквы адыгрываюць асаблівую ролю ва ўзаемаадносінах з іншымі рэлігійнымі супольнасцямі. У адпаведнасці з іншымі сістэмамі, царква большасці (супольнасць большасці) знаходзіцца ў роўным становішчы з царквой меншасці (супольнасцю меншасці). Гэтыя розныя царкоўна-дзяржаўныя сістэмы ў Еўропе, якія адлюстроўваюць асаблівасці гістарычнага і культурнага развіцця канкртэтнай дзяржавы, могуць і павінны працягваць існаваць у адпаведнасці са сваімі асноўнымі прынцыпамі, калі яны адпавядаюць ЕКПЧ і яе дадатковым пратаколам. Аднак, таксама і ў тых дзяржавах, дзе цэрквы большасці (супольнасці большасці) ці асаблівыя цэрквы і рэлігійныя супольнасці маюць спецыяльны юрыдычны стастус, павінна прытрымлівацца прынамсі (абмежаваная) нейтральнасць дзяржавы ў дачыненні да іншых цэркваў і рэлігійных супольнасцяў.

У адпаведнасці з гэтым дакументам, прадстаўленым Працоўнай групай па правах чалавека і свабодзе рэлігіі Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў для далейшага абмеркавання, кожная дзяржава мусіць забяспечыць пэўныя мінімальныя правы (мінімальныя стандарты) для кожнай царквы і рэлігійнай супольнасці, асабліва для цэркваў меншасцяў (супольнасцяў меншасцяў). У дзяржавах, дзе няма прывелеяванага статусу для пэўных цэркваў і рэлігійных супольнасцяў, гэтыя стандарты мусяць ужывацца для ўсіх цэркваў і рэлігійных супольнасцяў. Трэба адзначыць, што наступныя мінімальныя стандарты прадугледжваюцца для цэркваў і рэлігійных супольнасцяў і яны не павінны разглядацца як правы індывідаў (фізічных асобаў), практыкуючых сваю рэлігію.

Права на ўтварэнне юрыдычнай асобы

 

1. Кожная супольнасць з уласным рэлігійным ці веравызнаўчым вучэннем павінна мець права на ўтварэнне юрыдычнай асобы, як у спецыяльна створаным для супольнасцяў веравызнання і перакананняў статусе, так і ў статусе больш агульнага характару, даступны таксама і для іншых мэтаў. У любым выпадку (і пры любым юрыдычным статусе), павінны ужывацца наступныя крытэрыі.

2. Утварэнне юрыдычнай асобы мусіць ажыццяўляцца выключана як працэдура рэгістрацыі і не быць прадметам дазволу адпаведных дзяржаўных органаў ці судоў. Працэдура рэгістрацыі мусіць разумецца як працэдура, у адпаведнасці з якой, супольнасць веравызнання ці перакананняў атрымлівае статус юрыдычнай асобы паводле заявы, калі адпаведныя дзяржаўныя органы ці суды не адмаўляюць у юрыдычным статусе на працягу перыяду, не больш за шэсць месяцаў з моманту яе падачы. Дзяржаўныя органы ці суды мусяць выдаць пацверджанне, што статус юрыдычнай асобы быў нададзены.

3. Супольнасці веравазнання і перакананняў можа быць адмоўлена ў статусе юрыдычнай асобы толькі на падставе пар. 2 арт. 9 ЕКПЧ у спалучэнні з арт. 17 ЕКПЧ, і пасля прадстаўлення прычын, вычарпальна пералічаных у пар. 2, арт. 9 ЕКПЧ і ў арт. 17 ЕКПЧ. Цяжар даказвання наяўнасці прычын, пералічаных ў пар. 2, арт. 9 ЕКПЧ і Ў арт 17 ЕКПЧ ляжыць на дзяржаўных органах (судах).

4. Супольнасці веравызнання і перакананняў, адпаведна, іх заснавальнікам (ці паслядоўнікам хрысціянскай супольнасці), павінна быць нададзена права утвараць аўтаномна і без умяшальніцтва з боку дзяржавы свае структуры, якія маюць быць іх органамі кіравання, а таксама вызначаць абавязкі і працэдуры ўнутры супольнасці.

5. Пасля ўтварэння юрыдычнай асобы ліквідацыя ці адкліканне прававога статуса можа быць магчымым толькі на падставе рашэння ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа (ці суда) і ў адпаведнасці з прычынамі, пералічанымі ў пар. 2 арт. 7 і арт. 17 ЕКПЧ, ці Ў выпадках, калі супольнасць больш не мае членаў, ці цягам году па віне самой супольнасці не мае створанага органа, які мог бы прадстаўляць яе ў стасунках з дзяржавай. Цяжар даказвання наяўнасці адной з гэтых прычын ляжыць на дзяржаўных органах (судзе).

6. Іншыя супольнасці веравызнання і перакананняў (у Т.л. цэрквы большасці) не могуць умешвацца ў працэдуры рэгістрацыі ці пазбаўлення статусу юрыдычнай асобы, апроч як выключна ў выпадках неабходнасці абароны ўласнага імя. Гэтыя працэдуры мусяць ажыццяўляцца справядлівым чынам.

7. Рашэнні датычна адмовы ў юрыдычным статусе, атаксама рашэнні аб пазбаўленні юрыдычнага статусу (ліквідацыі) павінны заўсёды быць прадметам прававых сродкаў судовай абароны і разгляду незалежнымі судамі, у прыватнасці, канстытуцыйнымі.

8. Супольнасці веравызнання пераканананняў не павінны, аднак, быць абавязанымі утвараць юрыдычную асобу. Калі супольнасць веравызнання і пераканняў вырашае не звяртацца па статус юрыдычнай асобы, яе члены могуць патрабаваць права практыкаваць уласную рэлігію паводле арт. 9 ЕКПЧ толькі як індывіды.

Правы (стандарты) супольнасці веравызнання і перакананняў свабодна практыкаваць сваю рэлігію

9. Супольнасць веравызнання і пераканананняў, утвораная як юрыдычная асоба, павінна як такая на падмурку дзяржаўных нормаў быць здольнай практыкааваць і ажыццяўляць свае погляды ў адпаведнасці са сваім уласным разуменнем (у адпаведнасці са сваёй уласнай верай і перакананнямі).

10. Супольнасць веравызнання і пераканананняў павінна мець магчымасць практыкаваць сваю веру публічна і свабодна, у сваіх уласных, прызначаных для гэтага, культавых збудаваннях, але таксама ў іншых месцах і памяшканнях, якія даступныя для грамадскасці, у адпаведнасці з уласнымі абрадам і, традыцыямі і г.д. Супольнасць павінна таксама быць здольнай прадпрымаць меры па прыцягванні людзей на свае рэлігійныя мерапрыемствы, малітоўныя служэнні і г.Д., і да сваіх вераванняў (рэлігійных вучэнняў, вызнанняў); аднак яна павінна рабіць гэта належным чынам без ужывання маральнага ці фізічнага ціску ці матэрыяльнага заахвочвання. Калі члены супольнасці належаць пераважна да моўнай меншасці, ужыванне адпаведнай мовы павінна быць дазволена ў практыкаванні рэлігіі, у т.л. у публічным.

11. Супольнасць веравызнання і пераканананняў, утвораная як юрыдычная асоба, павінна таксама недыскрымінацыйным чынам, але ў адпаведнасці з агульнапрынятымі дзяржаўнымі нормамі быць здольнай засноўваць дыяканічныя інстытуцыі, такія, як шпіталі, працоўныя месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дамы састарэлых, школы мядсёстраўі г.Д., атаксама школы (месцы навучання). Супольнасці веравызнання і пераканананняў, утворанай як юрыдычная асоба, павінна таксама быць дазволена дзяржавай працаваць праз місію, гуманітарную дапамогу (супрацоўніцтва дзеля развіцця), і супрацоўнічаць з цэрквамі і рэлігійнымі супольнасцямі як у сваёй краіне, так і за мяжой, асабліва з экуменічнымі арганізацыямі.

12. Павінна быць гарантавана права супольнасці набываць зямлю і будынкі і даваць назвы такім зямельным участкам і будынкам.

13. Супольнасць веравызнання і пераканананняў, утвораная як юрыдычная асоба, павінна мець права ў адпаведнасці з агульна прынятымі і недыскрымінацыйнымі дзяржаўнымі нормамі публічна рабіць свае погляды вядомымі, У прыватнасці, праз выданне, публікацыю і распаўсюд газет, праз часопісы, фільмы, радыё і тэлевізійныя праграмы.

14. Любая дыскрымінацыя, у гэтым дачыненн,і прадстаўляе несправядлівую шкоду для супольнасцяў веравызнання і перакананняў у параўнанні з іншымі інстытуцыямі, арганізацыямі і юрыдычнымі асобамі ў грамадстве.

Свабода ад кантролю дзяржавы і іншых рэлігійных супольнасцяў

15. Усе малітоўныя служэнні і іншыя мерапрыемствы, якія праходзяць у нерухомай маёмасці супольнасці веравызнання і перакананняў, не павінны быць прадметам любога кшталту кантролю, у т.л. любога афіцыйнага кантролю з боку дзяржаўных органаў. Публічныя рэлігійныя мерапрыемствы, што праводзяцца па-за уласнымі памяшканнямі (культавымі збудаваннямі і г.д.), у месцах, даступных для агульнай грамадскасці, таксама не могуць быць прадметам кантролю дзяржавай ці іншай царквой ці рэлігійнай супольнасцю што датычыць зместу такіх мерапрыемстваў.

Аднак публічныя сходы (у т.л. публічныя мерапрыемствы, які праводзяцца па-за ўласнай нерухомай маёмасцю, павінны быць прадметам недыскрымінацыйных абмежаванняў, такіх, якія ужываюцца да ўсіх і кожнай нерэлігійнай арганізацыі у адпаведнасці з ЕКПЧ пар. 2 арт. 11 (абмежаванні на свабоду сходаў).

16. Спробы зрабіць свае погляды вядомыя грамадскасці праз, напрыклад, выданне газет, часопісаў, фільмаў, а таксама праз радыё- і тэлевяшчанне не павінны быць прадметам цэнзуры.

17. Калі супольнасць веравызнання і пераканананняў, утвораная як юрыдычная асоба, кіруе дыяканічнымі інстытуцыямі і школамі (месцамі навучання) і пад., яны могуць быць прадметам толькі такога дзяржаўнага нагляду, які ўжываецца да іншых, нерэлігійных юрыдычных асоб, але гэта не можа распаўсюджвацца на рэлігійны змест такой дзейнасці.

Не можа дапускацца дзяржаўны нагляд за выхаваннем уласнага персаналу (святары, пастары, прыходскія катэхізатары, моладзевыя лідары, міране-чытары і пад.) ва ўласных навучальных інстытуцыях.

 

Недапушчэнне дыскрымінацыі ў сферы падаткаабкладання і нерухомай маёмасці

18. Супольнасць веравызнання і пераканананняў, утвораная як юрыдычная асоба, не павінна быць дыскрымінаваная ў сферы падаткаабкладання, асабліва што датычыць падаткаў на яе маёмасць, падаткі па спадчыне (абавязкі па смерці) і падаткі на аб'ект дарэння, а таксама падаткі на ўласнасць зямлі і нерухомай маёмасці. Дыскрымінацыя ў гэтым дачыненні выяўляецца ў тым, што падаткі здымаюцца паводле розных ставак (не заснаваных на аб'ектыўных прычынах) у параўннані са стаўкамі, прынятымі для іншых інстытуцый і свецкіх арганізацый. Фінансавы аўдыт падатковымі інспекцыямі супольнасцяў веравызнання і перакананняў, утвораных як юрыдычная асоба, павінен праводзіцца такім жа чынам, як і аўдыт іншых, нерэлігійных арганізацый, і павінен тычыцца толькі пытанняў, якія з'яўляюцца прадметам падатковага заканадаўства без пасягальніцтва на карпаратыўную і індывідуальную рэлігійную свабоду супольнасці і яе членаў.

19. Для ўзвядзення культавых збудаванняў (такіх як цэрквы і пад.) супольнасці веравызнання і перакананняў, утвораныя як юрыдычныя асобы, не павінны быць аб'ектам якіхсьці спецыяльных ці дадатковых патрабаванняў для дазволу на будаванне. у дадатак, дзяржавы павінны забяспечваць супольнасці магчымасцю ўзвядзення іх культавых збудаванняў у адпаведнасці з іх уласным самаразуменнем (напрыклад, царкве не можа быць забаронена, у прынцыпе, будаўніцтва храму ці вежы са званамі).

 

Правы (стандарты), што закранаюць наёмных супрацоўнікаў і членаў супольнасці веравызнання і перакананняў

20. Што датычыць прафесійных і добраахвотных наёмных супрацоўнікаў, у чые абавязкі ўваходзіць публічнае

вызнанне веры (такіх як святары, пастары, прыходскія катэхізатары, моладзевыя лідары, настаўнікі рэлігіі) і якія маюць паўнамоцтвы быць прадстаўнікамі пэўнага веравызнання («Tendenzträger») - супольнасці веравызнання і перакананняў - павінны быць абароненыя паводле працоўнага заканадаўства. На практыцы гэта значыць, што прыняцце на працу і заканчэнне працаўладкавання прафесійных ці добраахвотных супрацоўнікаў (у т.л. звальнення да заканчэння кантракту) ці іх перавод на іншую пазіцыю, не знаходзяцца ў сферы кантролю дзяржавы і яе юрыдычнай сістэмы.

21. Палажэнні працоўнага заканадаўства - што датычыць, напрыклад, дзён адпачынку, нядзеляў і святаў ці абмежавання начной працы - не павінны быць перашкодай для правядзення культавых служэнняў і іншых абрадаў супольнасці прафесійнымі ці добраахвотнымі супрацоўнікамі (такімі, як святары, пастары, прыходскія катэхізатары, моладзевыя лідары, настаўнікі рэлігіі).

22. Мусіць быць абаронена канфідэнцыйнасць душпастырскіх размоваў і споведзяў, у адпаведнасці з сама-разуменнем кожнай супольнасці. у прыватнасці, прафесійныя і добраахвотныя супрацоўнікі, якія ўдзельнічаюць у душпастырстве, маюць права адмовіцца раскрыць канфідэнцыйную інфармацыю ў любой судовай ці іншай працэдуры дзяржаўных органаў.

23. На запыт членаў супольнасці, супрацоўнікі супольнасці павінны мець магчымасць забяспечыць душпастырскую апеку членам, якія знаходзяцца ў інстытуцыях, такіх, як шпіталі, дамы састарэлых, турмы ці вайсковыя часткі (у выпадку агульнай абавязковай вайсковай службы). у асаблівых выпадках прыймальнымі могуць быць тыя абмежаванні, якія вынікаюць з прыроды інстытуцый.

24. Дзеці членаў супольнасці веравызнання і перакананняў, утворанай як юрыдычная асоба, не павінны быць абавязаныя дзяржавай праходзіць рэлігійную адукацыю з боку іншай супольнасці веравызнання, у прыватнасці супольнасці большасці,

а таксама яны не могуць быць абавязаны наведваць богаслужэнні іншых супольнасцяў у час навучання ў школе. Тое самае ўжываецца ў выпадку абавязковай вайсковай службы.

25. Члены супольнасці веравызнання і перакананняў, утворанай як юрыдычная асоба, (у т.л. супольнасцей меншасці) павінны мець магчымасць пры падачы асабістых дадзеных дзяржаўным органам і судам, як у выпадку рэгістрацыі месца жыхарства ці перапісу, згадваць пра сваё членства ў супольнасці веравызнання і перакананняў (але не могуць быць абавязаныя гэта рабіць). Дыскрымінацыяй з'яўляецца, калі члену супольнасці меншасці прапануецца толькі адзін выбар - пазначыць, што ён ці яна не з'яўляюцца членамі супольнасці большасці. Члены адной супольнасці (напрыклад, супольнасці меншасці) не могуць быць прымушаныя рэгістраваць нараджэнне, шлюб, смерць і іншыя грамадзянскія станы ў офісах, кіраваных іншай супольнасцю (напрыклад, царквой большасці), на якія дзяржавай ускладаецца такая рэгістрацыя.

26. Кожнай супольнасці веравызнання і перакананняў дзяржавай павінна быць гарантаванае права прымаць новых членаў з ліку тых, хто папярэдне належыў да іншай супольнасці ці рэлігійнага таварыства, асабліва супольнасці большасці, але выйшаў з гэтага членства паводле сваёй свабоднай волі. Дзяржава таксама павінна гарантаваць членам любой рэлігійнай супольнасці права адмаўляцца ад свайго ў ёй членства без усялякіх перашкодаў.

 

Абарона правоў

27. Мінімальныя асноўныя правы любой супольнасці веравызнання і перакананняў, утвораных як юрыдычная асоба, асабліва супольнасці меншасці, і яе членаў у кантэксце індывідуальнай і карпаратыўнай свабоды рэлігіі, павінны быць абароненыя правам звяртацца ў незалежны суд для разгляду і праваўжывання.

Брусэль, 21 лістапада 2009

 


 

Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў (КЕЦ) - гэта садружнасць каля 120 Праваслаўных, Пратэстанцкіх, Англіканскіх і Стара-Каталіцкіх Цэркваў, а таксама 40 асацыяваных арганізацый з усіх (апроч Беларусі) краінаў на Еўрапейскім кантыненце. КЕЦ была заснаваная ў 1959 г. Уваходзіла туды і Руская Праваслаўная Царква, аднак у 2008 г. яна перапыніла сваё членства ў сувязі з канфліктнай сітуацыі ў Эстоніі, звязанай з наяўнасцю дзвюх праваслаўных юрысдыкцый - Канстанцінопальскага і Маскоўскага Патрыярхатаў.

Пераклад на беларускую мову - "За свабоднае веравызнанне". Упершыню надрукавана ў Бюлетэні №28