Чарговага праваслаўнага святара будуць судзіць за адмову ад прымусовай дактыласкапіі - у Гродна (абноўлена)

Як паведамляе афіцыйны сайт Гродненскай епархіі, 12 чэрвеня адбудзецца суд над святаром Мікалаем Гайдуком, клірыкам прыходу ў гонар Адсячэння галавы св. Яна Прадцечы, па абвінавачанні ў «непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў», якое, на меркаванне супрацоўнікаў міліцыі, якія і склалі пратакол, выразілася ў адмове прайсці працэдуру абвязковай дактыласкапіі.

Толькі ў Гродна гэта ўжо трэці выпадак узбуджэння адміністратыўнай справы супраць праваслаўнага святара паводле дадзенага складу правапарушэння, звязанага з адмовай здаць адбіткі пальцаў. Летась за тое ж быў аштрафаваны на 700 тыс. рублёў па артыкуле КаАП 23.4 святар Ігар Прылепскі з Вілейкі, пра што і напісаў артыкул "Некалькі словаў пра дактыласкапію і прававую абароненасць веруючага чалавека". За апошнія гады да адказнасці былі прыцягнутыя таксама праваслаўныя вернікі, якія адмаўляюцца ад праходжання абавазяковай дактыласкапічнай экспертызы, матывуючы такую адмову рэлігійнымі перакананнямі і лічачы, што гэта парушае ў тым ліку і іх свабоду веравызнання. Адным з самых актыўных змагароў за правы вернікаў у гэтай сферы стаў магілёвец Максім Алямоўскі. Але не толькі праваслаўныя, але і вернікі іншых канфесіяў таксама падвяргаюцца пераследу за адмову здаць адбіткі пальцаў - прыкладам тут можа паслужыць гісторыя 23-гадовага верніка-баптыста Філіпа Кірдуна.

Абноўлена:

Паводле інфармацыі афіцыйнага сайту Гродненскай епархіі, судовае пасяджэнне па справе святара Мікалая Гайдука адбылося 12 чэрвеня ў Ленінскім судзе г. Гродна (суддзя С. Стасюкевіч). У сувязі з няяўкай сведак - супрацоўнікаў міліцыі Т. Матукевіча і Е. Друця - суд быў перанесены на 22 чэрвеня. Па словах святара пратакол аб меркаваным адміністратыўным правапарушэнні ўчастковым Т. Матукевічам быў складзены "завочна".

22 чэрвеня адбылося новае пасяджэнне па справе, у выніку якога пратакол быў адпраўлены на дапрацоўку ў РУУС.

Адзанчаецца наяўнасць працэсуальных парушэнняў на ўсіх этапах адміністрацыйнай справы: ад складання пратаколу да ўласна разгляду справы ў судзе.

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
4 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.