Еўрапейскі форум рэлігійнай свабоды прыйшоў у Стамбуле з 30 сакавіка па 1 красавіка

Традыцыйнае штогадовае мерапрыемства арганізацыі «Адвакаты Еўропы» і Еўрапейскага Евангельскага Альянсу - Еўрапейскі форум рэлігійнай свабоды - прайшоў з 30 сакавіка па 1 красавіка 2012 г. у Стамбуле (Турцыя). У Форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі розных еўрапейскіх краін, розных арганізацыяў, якія займаюцца маніторынгам і абаронай свабоды веравызнання па ўсім свеце, такіх, як Форум 18, "Хрысціянская салідарнасць па ўсім свеце", Канферэнцыя Еўрапейскіх Цэркваў, Швецкая Місіянерская Рада. На Форуме былі заслуханы даклады пра становішча са свабодай рэлігіі і веравызнання ў розных Еўрапейскіх краінах, у т.л. у Беларусі, пра апошнія рашэнні Еўрапейскага суда па правах чалавека датычна свабоды рэлігіі, а таксама выпрацаваныя супольныя дзеянні па паляпшэнні сітуацыі ў гэтай галіне.

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.