Міжнародная канферэнцыя «Свабода веравызнання: праблема дыскрымінацыі і пераследу хрысціян»
30 лістапада - 1 снежня у Маскве з ініцыятывы Рускай Праваслаўнай Царквы, падтрыманай Хрысціянскім міжканфесійным кансультатыўным камітэтам, адбылася міжнародная канферэнцыя «Свабода веравызнання: праблема дыскрымінацыі і пераследу хрысціян». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі хрысціянскіх, ісламскіх і юдэйскіх супольнасцей з розных краінаў свету, дыпламаты, навукоўцы, грамадскія дзеячы і палітыкі.
З асноўным дакладам выступіў старшыня Аддзеля знешніх царкоўных сувязяў РПЦ мітр. Валакаламскі Іларыён (Алфееў). Цягам пасяджэння быў разгледжаны комплекс пытанняў, звязаных з парушэннем правоў хрысціян у розных рэгіёнах свету, асабліва на блізкім Усходзе і ўПаўночнай Афрыцы. Выступіў на канферэнцыі і Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які заявіў пра намер РПЦ паслядоўна выступаць у падтрымку хрысціян па ўсім свеце.
Міжнародная канферэнцыя «Свабода веравызнання: праблема дыскрымінацыі і пераследу хрысціян» - «За свабоднае веравызнанне» № 30, кастрычнік - снежань 2011
Дапісаць новы камэнтар