Сустрэча сакратароў Еўрапейскіх Цэркваў па пытаннях Царквы і грамадства

11-13 кастрычніка ў Страсбургу адбылася штогадовая сустрэча сакратароў Еўрапейскіх Цэркваў па пытаннях Царквы і грамадства, якую праводэіла Камісія «Царква і грамадства» Канферэнцыі Еўрапейскіх Цэркваў.

Сёлета сустрэча была прысвечана тэме «Ажыццяўленне свабоды рэлігіі ў Еўропе і іншых частках свету». Супрацоўнікам еўрапейскіх Цэркваў быў прадстаўлены Дапаможнік для Еўрапейскіх Цэркваў па правах чалавека, падрыхтаваны Працоўнай групай КЕЦ па правах чалавека ў супрацоўніцтве з шэрагам хрысціянскіх багасловаў,      царкоўных юрыстаў, праваабаронцаў і гуманітарыяў. Апроч гэтага быў таксама праведзены трэнінг па свабодзе рэлігіі і веравызнання, які завяршыўся круглым сталом «Свабода рэлігіі і веравызнання па-за Еўропай», у якім узялі ўдзел каноннік д-р Гэры Ўілтан (Царква Ангельшчыны), п-р Петэр Чача (Валденаіянская Царква ў Італіі), іг. Філіп Рабых (Руская Праваслаўная Царква), с-р  Алесандра Калкан'ё (Камісія Біскупскай Канферэнцыі Еўрапейскай Супольнасці Рыма-Каталіцкай Царквы), праф. Марыям Абу-Захаб (Інстытут палітычных навук у Парыжы). Дапаможнік для Еўрапейскіх Цэркваў па правах чалавека мае быць надрукаваны па-ангельску ў пач. 2012 г.

Па словах беларускай удзельніцы сустрэчы Наталлі Васілевіч, сярод Еўрапейскіх цэркваў усё больш пашыраецца разуменне свабоды веравызнання як каштоўнасці, а не проста механізму абароны сваіх карпаратыўных, як рэлігійных арганізацыяў, інтарэсаў. Сярод еўрапейскіх хрысціян найбольш распаўсюджаны два падыходы да абароны свабоды рэлігіі: для адных, хрысціянскія цэрквы мусяць найперш абараняць правы хрысціян, асабліва ў тых частках све ту, дзе хрысціяне церпяць пераслед, напрыклад, у мусульманскіх краінах, у такім выпадку абмежаванне мусульман у правах у Еўропе неабходна з прынцыпу эквівалентнасці; для іншых, неабходна салідарнасць з рэлігійнымі меншасцямі - як традыцыйнымі, так і эмігранцкімі, што дазваляе хрысціянскім цэрквам захаваць сваю каштоўнасную ідэнтычнасць.

 

Сустрэча сакратароў Еўрапейскіх Цэркваў па пытаннях Царквы і грамадства - «За свабоднае веравызнанне» № 30, кастрычнік - снежань 2011

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
18 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.