Асноўныя падзеі: кастрычнік - снежань 2011

2-га лістапада 2011 г., на свята ўшанавання продкаў Дзяды, чацвёра бабруйчанаў з моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Алена Тоўсцік, Дзмітры Тоўсцік, Арцём Мархасёў і Марына Іванова) выйшлі са свечкамі са Свята-Міакалаеўскага храма г. Бабруйска, каб прайсці да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсіяў на пл. Перамогі. Яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і выкліканыя ў суд па справе аб несанкцыянаваным шэсці.

2-га лістапада 2011 г., на свята ўшанавання продкаў Дзяды, чацвёра бабруйчанаў з моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі (Алена Тоўсцік, Дзмітры Тоўсцік, Арцём Мархасёў і Марына Іванова) выйшлі са свечкамі са Свята-Міакалаеўскага храма г. Бабруйска, каб прайсці да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсіяў на пл. Перамогі. Яны былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі і выкліканыя ў суд па справе аб несанкцыянаваным шэсці. Епіскап Бабруйскае епархіі Серафім (Беланожка) звярнуўся ў суд з хадайніцтвам аб маладых людзях, а настаяцель Свята-Мікалаеўскага сабору прот. Аляксандар Палуянаў выступіў у судзе ў іх абарону.

Штодзень вернікі розных канфесіяў збіраюцца на малітву за палітвязняў, пачынаючы шэсце з Кастрычніцкай плошчы да Чыровнага касцёла, дзе а 20-й гадзіне побач са скульптурай Архангела Міхаіла і адбываюцца малітвы. 16 лістапада шэраг удзельнікаў былі затрыманыя. 19 снежня, на ўгодкі падзеяў ля Дома ўрада ў 2010 г., многія ўдзельнікі акцыі, хаваючыся ад міліцыянтаў, знайшлі прытулак у Чырвоным касцёле. 27 снежня са “Зваротам у сувязі з падзеямі 19 снежня 2011 г.” да парафіянаў звярнуўся пробашч касцёла свсв. Сымона і Алены ксёндз-магістар Уладзіслаў Завальнюк. У ім адзначалася, што пры храме нельга дапускаць ніякіх сходаў, не звязаных з імшой. Доўгі час Чырвоны касцёл, які знаходзіцца на пл. Незалежнасці, быў пляцоўкай для разнастайных сустрэчаў і імпрэзаў.

Каталіцкі святар Вячаслаў Барок, пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах, каардынатар Віцебскай архідыяцэзіі па пілігрымках, вядомы арганізацыяй пілігрымак у Святую Зямлю і па Заходняй Еўропе, 29 снежня быў выкліканы ў дэпартамент фінансавых расследаванняў у Наваполацку, дзе яму паведамілі аб правядзенні праверкі паводле ананімнай заявы, у якой сцвярджаецца, быццам святар, дзякуючы сваёй дзейнасці ў якасці каардынатара па пілігрымках, насамрэч зарабіў на гэтым ад 350 тыс. да 1 млн. еўра. У Віцебскай архідыяцэзіі святар адказны за дыяцэзіяльную групу ў пілігрымцы ў Будслаў. Сёлета паломнікі пад кіраўніцтвам святара Вячаслава зладзілі малітоўны пратэст перад турнікетамі, праз якія цяпер павінны праходзіць усе пілігрымы, каб трапіць на свята.

Двум замежным каталіцкім святарам, якія служылі ў Мінскай і Пінскай дыяцэзіях, не былі працягнутыя візы; многія святары атрымалі візы толькі на кароткі трохмесячны тэрмін. Паводле словаў мітр. Кандрусевіча, адчуваецца ціск у гэтым пытанні з боку афіцыйнага Мінску.

 

 

 

Ксёндз Вячаслаў Барок

Ксёндз Вячаслаў Барок у пілігрымцы (c)westki.info

 

 

Асноўныя падзеі: кастрычнік - снежань 2011 - «За свабоднае веравызнанне» № 30, кастрычнік - снежань 2011

 

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.