Кардынал Казімір Свёнтэк

Казімір Свёнтэк21 ліпеня 2011 г. на 97-ым годзе жыцця адышоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтэк, адзін з самых значных рэлігійных постацяў у Беларусі найноўшага часу. Ён нарадзіўся 21 кастрычніка 1914 г. у Эстоніі ў Вальку. У трохгадовым узросце хлопчык разам з сям’ёй быў сасланы ў Сібір. Пасля ссылкі будучы кардынал апынуўся ў Заходняй Беларусі, дзе і скончыў Пінскую Вышэйшую духоўную семінарыю, у красавіку 1939 г. у тамтэйшым саборы ён быў высвечаны на святара і скіраваны на працу ў Пружаны. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, дзе рэлігія жорстка пераследвалася, святар быў арыштаваны і асуджаны на смерць. Два месяцы ён знаходзіўся ў камеры смерці, але пачатак вайны ў 1941 г. перашкодзіў выкананню прысуду. Пасля ж вызвалення Беларусі ў 1944 г. ён зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў лагераў, дзе цяжка працаваў спачатку ў Сібіры, а потым за Палярным колам у Інце каля Варкуты.

Выйшаўшы на волю ў 1954 г., ён вярнуўся ў Пінск, дзе займаўся адбудовай катэдры, у якой прыняў святарскія пасвячэнні. У 1991 г. кс. прэлат Казімір Свёнтэк быў прызначаны першым Мітрапалітам новастворанай Мінска-Магілёўскай Мітраполіі і Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Сваё біскупскае служэнне Мітрапаліт распачынае ўжо ў паважным узросце, але актыўна наведвае парафіі, засноўвае дэканаты, удзельнічае ў Сінодзе Біскупаў і пасяджэннях Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы. У 1994 г. Папа Рымскі Яна Павел ІІ надае яму тытул кардынала. 27 верасня 2004 г. Святы Айцец Ян Павел ІІ уручыў кардыналу Казіміру Свёнтку, арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму, спецыяльную ўзнагароду «Fidei testis» (Сведка веры), прысуджаную Інстытутам Паўла VI. З 2006 г. праз паважны век, кардынал Свёнтэк на ўласную просьбу быў вызвалены ад адміністратыўных абавязкаў у Мінска- Магілёўскай архідыяцэзіі, але ён па-ранейшаму заставаўся духоўным лідарам беларускіх рыма- каталікоў, зважаючы на ягоную пастырскую дзейнасць, адданасць Касцёлу і подзвіг хрысціянскага вызнаўства.  

 

Кардынал Казімір Свёнтэк - «За свабоднае веравызнанне» № 29, ліпень - верасень 2011

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
12 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.