Асноўныя падзеі: чэрвень - верасень 2011 г.

Новы святы з’явіўся ў Беларускай Праваслаўнай Царкве — быў кананізаваны загінулы ў 1942 г. у ГУЛАГу, дзе апынуўся пасля прыходу бальшавікоў у Заходнюю Беларусь і быў абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі, святар Кіпрыян Клімуц. 

19 чэрвеня ў Нядзелю ўсіх святых у кафедральным саборы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў Ню-Ёрку на епіскапа Віленскага БАПЦ быў хіратанізаваны архімандрыт Серафім (Чыкіта).

15 ліпеня быў прызначаны новы Апостальскі нунцый у Беларусі - арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Да моманту свайго прызначэння на гэтую пасаду іерарх з’яўляўся Апостальскім Нунцыем у Грузіі, Арменіі і Азербайджане.

21 ліпеня на 97-м годзе жыцця адыйшоў у вечнасць кардынал Казімір Свёнтэк, які на працягу 15 гадоў з’яўляўся арцыпастырам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 20 гадоў — Апостальскім Адміністратарам Пінскай дыяцэзіі.

1-2 ліпеня адбыліся традыцыйныя ўрачыстасці ў каталіцкай святыні ў Будславе. У пілігрымках узялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Для ўдзельнікаў фэсту быў уведзены асаблівы прапускны рэжым, ініцыяваны міліцыяй. Пілігрымы з Віцебская дыяцэзіі на чале з кс. Вячаславам Барком правялі малітоўны пратэст супраць прыніжэння годанасці вернікаў, укленчыўшы перад турнікетамі.

У канцы ліпеня адбыўся экуменічны летнік “На шляху да беларускай Бібліі”, у якім ўзяліўдзел маладыя вернікі ў розных канфесіяў.

З 1 верасня 2011 г. уступіў у дзеянне новы Кодэкс аб адукацыі, які значна ўскладніў супрацоўніцтва паміж дзяржавай і рэлігійнымі арганізацыямі. На падставе Кодэксу Саветам міністраў было прынятае новае Палажэнне аб узаемадзеянні установаў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі.

Віцебскія пілігрымы перад турнікетамі. Фота westki.info

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Асноўныя падзеі: чэрвень - верасень 2011 г. - «За свабоднае веравызнанне» № 29, ліпень - верасень 2011

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
5 + 3 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.