Пратэстанту пагражаюць штрафам за распаўсюд Бібліі

Пятру Маланачкіну з Горак пагражае адміністрацыйны штраф за распаўсюд інфармацыі рэлігійнага зместу. Мясцовы аддзел унутраных спраў вінаваціць верніка ў «загрувашчванні» адной з вуліц горада стэндам з Бібліямі.

Пра гэта Пятру Маланачкіну падчас складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні паведаміў старшы лейтэнант міліцыі Р.В.Цэрбаў.

2009-06-26-10.jpg

Па словах супрацоўніка міліцыі, верніка вінавацяць у парушэнні пункта 14 артыкула 21 Адміністрацыйнага кодэкса, паводле якога прадугледжваецца адказнасць у выглядзе накладання штрафу ад 4 да 25 базавых велічынь (каля 140 — 875 тысяч беларускіх рублёў) за загрувашчванне вуліц, пляцаў, двароў, іншых земляў грамадскага карыстання.

2009-06-26-09.jpg

2009-06-18-3.jpg

Падставай для абвінавачвання стаў інфармацыйны стэнд, які Пётр Маланачкін зрабіў каля пяці гадоў назад і размясціў паміж дрэвамі на тратуары Інтэрнацыянальнага праспекта ў Горках.

На стэндзе, які неаднаразова ламалі невядомыя, увесь гэты час выстаўляліся кнігі, часопісы, брашуры рэлігійнага зместу, а таксама Евангеллі, якія кожны мог браць бясплатна.

Маланачкін перакананы, што не парушаў заканадаўства, паколькі ягоная інфармацыйная выстава не замінала ні руху транспарта, ні пешаходам.

Пратэстанту пагражаюць штрафам за распаўсюд Бібліі. - «За свабоднае веравызнанне» № 23, красавік — чэрвень 2009. - Паводле www.horki.info

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
7 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.