Беларусы вераць царкве і арміі

Паводле дадзеных сацыялагічнага цэнтра «Зеркало-инфо», самым высокім рэйтынгам даверу ў Беларусі зараз карыстаецца царква — 58%. У яе ж і самы высокі рэйтынг «поўнага даверу» — 40%. Далей ідзе войска — 45 і 24% адпаведна.

Самыя нізкія рэйтынгі «недаверу» маюць АБСЕ — 25% і ААН — 26%. У іх жа і самыя нізкія рэйтынгі абсалютнага недаверу («не давяраю зусім» — па 9%).

Самы высокі рэйтынг недаверу маюць мясцовыя органы ўлады — 53%, апазіцыя — 52%, а таксама традыцыйныя прафсаюзы, міліцыя і дзяржаўныя СМІ (па 49%). Практычна кожны другі дарослы грамадзянін не давярае ім.

Параўнанне рэйтынгаў даверу і недаверу дазваляе заўважыць, што пазітыўны інтарэс маюць прадстаўнікі 4-х арганізацый: царква (+28) і войска (+8), ААН (+11) і АБСЕ (+8).

Прадстаўнікік іншых структур атрымалі негатыўны індэкс. А найбольшыя з іх — апазіцыя (–28), традыцыйныя прафсаюзы (–22) і мясцовыя органы ўлады (–19).

Беларусы вераць царкве і арміі. - «За свабоднае веравызнанне» № 23, красавік — чэрвень 2009

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 3 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.