Беларускія ўлады аб’яўляюць вайну экстрэмізму, у тым ліку і рэлігійнаму. Чаму занепакоены праваабаронцы?

Аўтар: 
Дзіна Шаўцова

19–20 траўня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшоў семінар па пытаннях рэлігійнага экстрэмізму, што ў святле апошніх падзей і планаваных законапраектаў прымае форму аб’явы вайны «недзяржаўным» рэлігіям і вераванням. У рамках мерапрыемстваў быў запланаваны выступ вядомага сектазнаўцы прэзідэнта Еўрапейскай федэрацыі цэнтраў па даследаванню і інфармаванню пра сектанцтва Фрыдрыха Грыса. Ён прачыў у Мінску некалькі лекцый і прыняў удзел у семінары. «19 траўня ў Мінск прыбудзе адзін з самых вядомых сектазнаўцаў Еўропы, прэзідэнт ФЕКРІС Ф.Грыс, які прачытае некалькі лекцый і дасць прэс-канферэнцыю», — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» кіраўнік Інфармацыйна-кансультатыўнага цэнтра ім. Іосіфа Волацкага пры Беларускім экзархаце Уладзімір Марцінавіч. За каментаром для бюлетэня «За свабоднае веравызнанне» мы звярнуліся да юрыста Дзіны Шаўцовай: shavtsova2.jpg— Спрэчная і невыразная сама тэрміналогія, у прыватнасці, напаўненне паняцця «секта» і ўключэнне ў лік «сект», напрыклад, баптыстаў, пяцідзесятнікаў і прадстаўнікоў іншых рэлігійных вучэнняў. Гэта сур’ёзная праблема, паколькі такая тэрміналогія, якая ўжываецца да неправаслаўных рэлігійных арганізацый, сее варожае стаўленне. Прылічэнне да «сект» некаторых пратэстанцкіх дэнамінацыі прысутнічае ў спісе, змесцаваным на сайце sobor.by. Складальнікі спісу змяшчаюць іх пад назвай НРР, г.зн. «новыя рэлігійныя рухі, культы і секты». Вось яшчэ цытата з гэтага інтэрнэт-рэсурсу: «Усе ніжэйзгаданыя групы могуць быць аднесены да разраду сект і культаў не толькі з пазіцый сацыялогіі рэлігій, але таксама і з багаслоўскага пункта гледжання, г.зн. на падставе аналізу іх вучэння ці культавай практыкі параўнальна з веравучэннем і практыкай Праваслаўнай Царквы. Усе паслядоўнікі дадзеных арганізацый не з’яўляюцца і не могуць лічыць сябе членамі Праваслаўнай Царквы па прычыне падзялянага імі светапогляду. Любыя заявы арганізатараў і кіраўнікоў ніжэйпералічаных арганізацый пра іх сувязь з Праваслаўнай Царквой і адпаведнасці іх вучэнняў веравучэнню Праваслаўнай Царквы, а таксама пра атрыманыя імі дабраславенствы на дзейнасць не адпавядаюць рэчаіснасці». Далей аўтар прыходзіць у сваіх развагах да наступнага: «На жаль, падобнае ж меркаванне адносна галоўнай мэты місіі Царквы існуе і ў праваслаўным асяроддзі. Секты могуць прапанаваць чалавеку ўсё, што ён толькі пажадае, усё, да чаго толькі зможа дадумацца яго розум, акрамя аднаго — волі. Секта па вызначэнню не можа расчыніць перад чалавекам усіх маштабаў і перспектыў гэтага невымерна каштоўнага скарбу, падараванага чалавецтву Богам, і поўнасць усведамлення якога можа прыйсці толькі ў Царкве. Таму першарадная задача праваслаўнага місіянера складаецца не столькі ў тым, каб адразу прывесці чалавека ў Царкву, але ў давядзенні яго да разумення сваёй волі і яе Крыніцы». Асноўная праблема, як мне бачыцца, злучана з тэрмінам «секта». Большасць рэлігіяведаў даўно пагадзілася з тым, што дадзены тэрмін павінен быць выключаны з ужывання пры вызначэнні якіх-небудзь рэлігійных арганізацый, паколькі яго штодзённае напаўненне і ўспрыманне мае негатыўную афарбоўку. Спачатку негатыўны тэрмін «секта» сцвярджаецца ва ўжытку СМІ, а потым на такія вось матэрыялы спасылаюцца як на аўтарытэтную крыніцу, якая апраўдвае правільнасць тэрміна. Задуманае праваслаўнай канфесіяй збіранне матэрыялаў пра «секты» стварае ў звычайных людзей разуменне, што дадзеная канфесія мае «праўдзівае» меркаванне пра «правільныя» і «няправільныя» рэлігійныя арганізацыі, тым самым уносіцца падзел паміж людзьмі, якія вызнаюць розныя рэлігійныя перакананні. А кожны мае права выбіраць. Правамерна можна разважаць толькі пра негатыўныя, з пункту гледжання заканадаўства, наступствы пэўнай культавай практыкі.

Шаўцова Дз. Беларускія ўлады аб’яўляюць вайну экстрэмізму, у тым ліку і рэлігійнаму. Чаму занепакоены праваабаронцы? - «За свабоднае веравызнанне» № 23, красавік — чэрвень 2009

 

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.