Вярхоўны суд Беларусі не дазволіў сходы вернікаў у прыватных дамах без дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійнай абшчыны

Нагодай да разгляду пытання стала справа пратэстанцкага пастара Валянціна Баравіка з г. Масты Гродненскай вобласці.

baravik.jpg9 чэрвеня 2008 г. гарадскі суд г. Масты наклаў на В. Баравіка штраф у памеры 9-ці базавых велічынь (315 тыс. рублёў). Прычынай спагнання штрафа стаў «выяўлены праверкай» факт правядзення набажэнства, якое адбывалася ў прыватным доме. «Падчас сустрэчы яны чыталі Евангелле, абмяркоўвалі пытанні рэлігійнай веры, спявалі песні і здзяйснялі рэлігійныя абрады,» — напісалі ў тлумачальнай запісцы службовыя асобы, якія праводзілі праверку.

Вярхоўны суд Беларусі, у якім юрысты абскардзілі рашэнні гарадскога суда, адхіліў скаргу на патрабаванне дзяржавы пра рэгістрацыю рэлігійных абшчын для правядзення малітоўных сходаў у дамах вернікаў. Паводле рашэння ВГС, каб лічыцца легальнай, рэлігійная абшчына павінна быць зарэгістравана. Разгляд справы адбыўся 2 сакавіка 2009 г. — амаль праз 9 месяцаў пасля вынясення рашэння пра штраф. Пры гэтым намеснік старшыні Вярхоўнага суда пастанавіў, што гэтае рашэнне «ніякім чынам не парушыла» свабоду сумлення Баравіка. «З матэрыялаў справы відавочна, што ваша права на свабоду сумлення не было парушана ніякім чынам», — гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Вярхоўнага суда Беларусі Валера Калінковіча на апеляцыю, пададзеную пастарам В. Баравіком.

«Што да сцвярджэнняў пра тое, што адміністрацыйная прававая норма супярэчыць Канстытуцыі і Міжнароднаму пакту, — працягнуў В. Калінковіч, — то гэта не адпавядае рэальнасці».

Пастар Валянцін Баравік мяркуе, што патрабаванне рэгістрацыі супярэчыць як Канстытуцыі Рэспублікі Беларусі, так і Міжнароднаму пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы. Пазіцыю пастара падтрымліваюць міжнародныя юрысты і эксперты па правах чалавека.

У апошні час у Беларусі шматлікія рэлігійныя абшчыны церпяць ад чыноўніцкага пераследу за незарэгістраваную рэлігійную дзейнасць.

Дзяржаўныя чыноўнікі Беларусі мяркуюць, што пакаранне за незарэгістраваную рэлігійную дзейнасць апраўдана таму, што беларускі закон забараняе рэлігійную актыўнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі. Аднак чыноўнікі адмаўляюцца тлумачыць, чаму такая забарона мае сэнс.

Вядучыя міжнародныя праваабаронцы, у тым ліку і прафесар Малькольм Эванс, чалец Дарадчай рады экспертаў па свабодзе рэлігіі і веры пры АБСЕ, адмаўляюць неабходнасць абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі для рэлігійных абшчын. «Патрабаванне рэгістрацыі рэлігійных абшчын амаль немагчыма пагадніць як з міжнароднымі стандартамі па правах чалавека, так і са стандартамі АБСЕ, — пацвердзіў прафесар Эванс. — Акрамя выпадкаў, калі гэта неабходна для падатковых ільгот або для атрымання статуса дабрачыннай арганізацыі, не павінна быць патрэбы ў абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійных арганізацый».

«За свабоднае веравызнанне» № 22, студзень — сакавік 2009. - Паводле Forum18

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 14 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.