Палітвязню Сяргею Каваленку адмовілі ў спатканні са святаром (абноўлена)

Як паведамляе Радыё Свабода, да палітвязня Сяргея Каваленкі, актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, асуджанага на два гады і адзін месяц зняволення паводле абвінавачання ў парушэнні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску, не пускаюць святара. У зняволенні, у СІЗА на «Валадарцы», Каваленка распачаў галадоўку больш за месяц таму, і яму была неабходная духоўная падтрымка.

Маці палітвязня, Лідзія Каваленка, 6 сакавіка наведала начальніка турмы і дамовілася, што да сына дапусцяць святара. Паплечнік Каваленкі, намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі, дамовіўся з пастырам Эрнэстам Сабілам, каб той на наступны дзень прыехаў у Мінск дзеля сустрэчы з вязнем. Сам Сабіла - вязень сталінскага ГУЛАГу - меркаваў угаварыць палітвязня спыніць галадоўку.

Жонка Сяргея Каваленкі Алена і маці Лідзія аднеслі ў адміністрацыю турмы заяву пра сустрэчу Сабілы і Каваленкі. Нягледзячы на папярэднія дамоўленасці, у адміністрацыі ім адказалі, што не могуць дапусціць пастара-рэфармата да вязня, бо на гэта патрэбны дазвол Віцебскага суду.

Нягледзячы на тое, што рэжым утрымання, таксама як і права на свабоду рэлігіі, прадугледжваюць неабходнасць рэалізацыі права на сустрэчу са святаром у месцах зняволення, адпаведныя дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь абмяжоўваюць яго, асабліва, калі гэта тычыцца зняволеных па палітычных матывах. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ больш у тых выпадках, калі святары, што маюць наведаць вязня, належаць не да Беларускай Праваслаўнай Царквы.

(Абноўлена)

Як паведамляе Радыё Свабода, пастару Эрнэсту Сабілу ўдалося наведаць вязня, але Сяргей Каваленка адмовіўся спытніць галадоўку. Па словах колішняга вязня ГУЛАГу, ён працытаваў палітвязню Біблію, дзе патлумачана, дзеля чаго можна ахвяраваць целам: «„У ахвяру, якая ўгодна Богу“ — вось для якой ахвяры. І для „разумнага служэньня вашага“. Значыць, гэта ахвяра не сьмяротная, гэта такая ахвяра, калі даводзіцца табе недзе недаесьці — недаеж на справе сваёй, недаспаць — недасьпі на справе сваёй, ахвяруй. Але гэтая мая размова яму не спадабалася, ён мяне перапыніў і сказаў, што спыніць галадоўку, толькі калі адменяць прысуд і ён вернецца ў сям’ю».

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
10 + 4 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.