Польскіх ксяндзоў зноў выганяюць з Беларусі

8 студзеня стала вядома, што Гарадзеншчыну пакінулі два польскія ксяндзы: ім не працягнулі дазвол на працу ў Беларусі. Прычына высылкі ў рашэнні старшыні Дзяржкамітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцяў не патлумачана. Астатнім замежным святарам, якія працуюць у Гарадзенскай каталіцкай дыяцэзіі, дазволілі застацца яшчэ на паўгады.

Польскіх ксяндзоў зноў выганяюць з Беларусі

Ксёндз Эдвард Смага вымушана пакінуў вёску Індура Гарадзенскага раёну. Ён вярнуўся ў Польшчу. А вось парафія ў вёсцы Міжэрычы Зэльвенскага

раёну пазбаўленая ксяндза. Яна Банькоўскага беларускія ўлады таксама вымусілі вярнуцца ў Польшчу, не працягнуўшы яму дазвол на працу. Адзін з кіраўнікоў Гарадзенскай каталіцкай курыі ксёндз Антоні Ханько паведаміў, што гэтую вёску не пакінуць без пастырскай апекі.

«Там праводзіцца служба, хаця ксёндз выехаў, але іншыя абслугоўваюць. У гэтай Сітуацыі атрымліваецца адзін ксёндз на чатыры парафіі. Парафіі невялікія, але іх чатыры».

Андрэй Пачобут, журналіст, карэспандэнт польскага выдання «Gаzеtа Wyborcza», добра ведае айца Яна Банькоўскага, які служыў у касцёле ў Міжэрычах.

«Ён не проста ксёндз, але яшчэ - манах-капуцын. Я з ім размаўляў перад ягоным ад'ездам, яму ніякіх тлумачэнняў не далі. Па сутнасці, чалавека выкінулі. У Міжэрычах гэты чалавек вялікім аўтарытэтам карыстаўся».

Прадстаўнік Гарадзенскай каталіцкай курыі Антоні Ханько

зазначае, што апошнія рашэнні беларускіх уладаў значна ўскладнілі працу замежных ксяндзоў на тэрыторыі краіны.

«Усім, хто з'яўляецца замежным грамадзянінам, працягнулі дазвол на працу толькі на паўгады. Такіх ксяндзоў у дыяцэзіі пяцьдзясят чалавек. Раней дазвол давалі на год. Усё па-новаму цяпер: рэгістрацыя і гэтак далей, у два разы больш каштуюць візавыя зборы. Плаціць трэба за дазвол, за страхоўку, за візу, за кожную паперку, больш за паўмільёна за ўсё разам».

Радыё Свабода

Польскіх ксяндзоў зноў выганяюць з Беларусі - «За свабоднае веравызнанне» № 25, студзень - сакавік 2010

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
5 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.