У школах увядуць факультатыў «Асновы праваслаўнай культуры»

Міністэрства адукацыі Беларусі і Беларускі экзархат РПЦ падрыхтавалі праграму Факультатыўнага курса «Асновы праваслаўнай культуры. Святыні беларускага народа», паведаміў журналістам міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.

Паводле міністра, распрацаваная калектывам аўтараў праграма заняткаў Факультатыўнага курса прапануецца для вывучэння ў 1 - 11 класах. У найбліжэйшы час яна будзе накіраваная для разгляду і зацвярджэння ў Нацыянальны інстытут адукацыі.

Аляксандр Радзькоў адзначыў, што гэты Факультатыў заснаваны на беларускіх праваслаўных традыцыях.

Акрамя таго, у БДПУ імя М.Танка распрацаваны курс лекцый для студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ «Методыка выкладання рэлігіязнаўства ў сярэдняй школе».

Курс прайшоў неабходнае рэцэнзаванне ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Інстытуце тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы БДУ.

У школах увядуць факультатыў «Асновы праваслаўнай культуры» - «За свабоднае веравызнанне» № 25, студзень - сакавік 2010

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
9 + 9 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.