Міністр Латушка: «Яўрэйская культура зрабіла неацэнны ўнёсак у культуру беларускую»

Беларусь і Ізраіль звязаны адзін з адным не толькі дыпламатычна, палітычна і эканамічна, але яшчэ і «гістарычнымі каранямі», заявіў 21 красавіка ў Мінску на прыёме ў гонар 62- годдзя незалежнасці Дзяржавы Ізраіль міністр культуры Беларусі Павел Латушка.

Паводле яго слоў, яўрэйская культура зрабіла неацэнны ўнёсак у беларускую культуру. Латушка зазначыў, што прыём не выпадкова праходзіць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета - гэта толькі падкрэслівае культурныя сувязі паміж дзвюма краінамі.

у Беларусі заўсёды з глыбокай павагай ставіліся да гераічнага, працавітага і гордага народа Ізраіля, падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі Сямён Шапіра.

Ён павіншаваў ізраільскі народ з Днём незалежнасці і пажадаў «далейшага развіцця, росквіту і міру». На думку міністра, у апошнія гады адносіны паміж дзвюма краінамі актыўна развіваюцца.

Пасол Ізраіля Эдзі Шапіра выказаў удзячнасць беларусам за «пастаянную падтрымку».

На прыёме быў паказаны спектакль «Рустэр» - сучасны балет Цэнтра сцэнічнага мастацтва імя Сюзан Далаль (Ізраіль).

Марат Гаравы, БелаПАН

Міністр Латушка: «Яўрэйская культура зрабіла неацэнны ўнёсак у культуру беларускую» - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
7 + 6 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.