Немаўклівая Царква ў асобная ўзятай Бабруйскай епархіі

Аўтар: 
Наталля Васілевіч

І да 19 снежня 2010 г., калі была брутальна разагнаная дэманстрацыя супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, адбываліся шматлікія рэлігійныя акцыі "на мяжы з палітыкай". Асаблівая роля тут належала, безумоўна, Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, незарэгістраванай, але вядомай напалову партыі, напалову - рэлігійнай арганізацыі. Пасля ж 19 снежня рэгулярнымі сталі малітвы за палітвязняў каля розных цэркваў і касцёлаў па ўсёй Беларусі. Вядома, што гэтыя акцыі падтрымлівалі і розныя рэлігійныя дзячы, а таксама хрысціянскія асяродкі.
І да 19 снежня 2010 г., калі была брутальна разагнаная дэманстрацыя супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, адбываліся шматлікія рэлігійныя акцыі "на мяжы з палітыкай". Асаблівая роля тут належала, безумоўна, Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, незарэгістраванай, але вядомай напалову партыі, напалову - рэлігійнай арганізацыі. Пасля ж 19 снежня рэгулярнымі сталі малітвы за палітвязняў каля розных цэркваў і касцёлаў па ўсёй Беларусі. Вядома, што гэтыя акцыі падтрымлівалі і розныя рэлігійныя дзячы, а таксама хрысціянскія асяродкі. Аднак афіцыйнае кіраўніцтва Цэркваў дыстанцыявалася ад такой дзейнасці.
2-га лістапада 2011 г., на Дзяды, калі ўшаноўваюцца продкі, а ў Менску адбываюцца штогадовыя шэсці на месца масавых рэпрэсіяў у Курапаты, чацвёра бабруйчанаў з моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі выйшлі са свечкамі са Свята-Міакалаеўскага храма г. Бабруйска, каб прайсці да памятнага знаку ахвярам палітычных рэпрэсіяў на пл. Перамогі. Не паспелі маладыя людзі далёка адыйсці ад храма, які іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі, і аформілі пратаколы, дзе адзначылі, што Алена Тоўсцкік, Дзмітры Тоўсцік, Арцём Мархасёў і Марына Іванова бралі ўдзел у несанкцыянаваным шэсці. У хуткім часе маладыя людзі атрымалі позвы ў суд на 30 лістапада. Аднак у прызначаны дзень на суд не з'явіліся сведкі-міліцыянты, таму суд быў перанесены на 7 снежня. Маладыя людзі хадайнічалі пра тое, каб на наступнае судовае пасяджэнне выклікаць у якасці эксперта настаяцеля Свята-Мікалаеўскага сабору прот. Аляксандра Палуянава.
Аднак яшчэ да прызначанай даты, 5 снежня, у сям'і Дзмітрыя і Алены Тоўсцік быў праведзены вобыск, падчас якога, як сцвярджаюць актывісты, супрацоўнік міліцыі, які знаходзіўся ў той момант па-за зонай бачнасці саміх Тоўсцікаў і панятых, раптам з'явіўся з пакункам нейкай расліннасці, абвесціўшы, што гэта канапля. 6 снежня Дзмітрый быў выкліканы ў міліцыю, пасля чаго ён не аб'яўляўся, з ім адсутнічала сувязь і не паступала ніякай інфармацыі. У міліцыі сцвярджалі, што на допыт Тоўсцік не з'явіўся, і ён быў абвешчаны ў вышук. Па словах жонкі Дзмітрыя, Алены Тоўсцік, следчыя паведамілі ёй, што на яе мужа заведзеная крымінальная справа, а гарадская сацыяльная служба паставіла сям'ю Тоўсцікаў на ўлік як нядобранадзейную, пачалося іх высяленне - разам з 2-гадовым дзіцёнкам - з інтэрнатаўскага пакою. У сувязі з няяўкай абвінавачаных, суд па адміністрацыйнай справе быў перанесены з 7-га снежня на 16-га. Гісторыя ціску на актывістаў, якая была б такой падобнай на сотні іншых. Але ў гісторыю ўмяшаўся кіраўнік Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы епіскап Серафім (Беланожка) - ён звярнуўся да суда, які меў разгледзець справу актывістаў, з хадайніцтвам наступнага зместу (пераклад на бел. мову):
 

"У Бабруйскае Епархіяльнае Упраўленне звярнуліся Тоўсцік Дзмітры, Іванова Марына, Тоўсцік Алена, Арцём Мархасёў. Яны былі затрыманыя 2 лістапада 2011 г. у сувязі з незаконным вулічынм шэсцем, ішлі з запаленымі свечкамі да помніка, усталяванага ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
 
Для Рускай Праваслаўнай Царквы - памяць рэпрэсаваных грамадзян, у тым ліку сотняў тысячаў святароў і вернікаў, вельмі важная. У апошнія гады многія з іх далучаныя да ліку святых для ўсенароднага царкоўнага ўшанавання. Таму дадзенае пытанне , мы лічым, вымагае асаблівай далікатнасці з боку дзяржаўных органаў і грамадскасці.
Просім суд прыняць ва ўвагу гэты кантэкст справы і хадайнічаем за звярнуўшыхся да нас маладых людзей.
З павагай,
Серафім,
Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі"

 
З'явіўся на суд 16 снежня і настаяцель Свята-Мікалаеўскага кафедральнага сабору Аляксандар Палуянаў, які ў сваёй прамове патлумачыў суддзі Тарабуевай, што маладыя людзі сапраўды былі ў той вечар у храме, а вынас з храму запаленых свечак - гэта рэлігійнае дзеянне, апісанае ў Законе Божым, яно адносіцца да прыватнай малітвы.
У выніку, 22 снежня трое маладых людзей атрымалі штраф у 20 базавых велічынь. Лёс Дзмітрыя Тоўсціка дагэтуль застаецца невядомым.
Бабруйская епархія - самая маладая і самая маленькая ў складзе Беларускай Праваслаўнай Царквы, узначальвае яе самы малады епіскап Серафім (Беланожка). Тут вядзецца актыўнай праца па даследаванні савецкіх рэпрэсіяў і ўшанаванні памяці закатаваных у гады СССР, не баючыся рэакцыі беларускіх уладаў, для якіх гэтая тэма з'яўляецца вельмі непрыемнай. У выпадку з хадайніцтвам ад епіскапа і выступу на судзе настаяцеля кафедральнага сабору, духавенства Бабруйскай епархіі засведчыла вернасць праўдзе. І хаця маладыя людзі і не былі апраўданыя і атрымалі штрафы, можна сказаць, што падобныя дзеянні з боку афіцыйнай Беларускай Праваслаўнай Царквы могуць лічыцца беспрэцэдэнтнымі. На жаль. Але гэтым сваім хадайніцтвам епіскап Серафім зноў падараваў надзею грамадзянскай супольнасці на тое, што і Царква можа сказаць сваё слова.
партал "Царква"

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
10 + 1 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.