У Мінску мячэці пакуль не будзе

Будаўніцтва мячэці ў Мінску адкладаецца з прычыны «неапраўданага размаху праекта».

Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі прэс-сакратар апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Міхаіл Рыбакоў.

«Сталічная мячэць, як паказвае практыка, была задумана з размахам больш маштабным, чым рэальныя магчымасці і патрэбы мусульман, якія жывуць у Мінску, - растлумачыў Міхаіл Рыбакоў. - Як бачна, маштабы гэтага культавага будынка, які ўжо будуецца па вуліцы Грыбаедава, апынуліся завышанымі».

Як вынік - будаўніцтва саборнай мячэці ў Мінску доўгі час не можа завяршыцца.

«Дзяржава, вядома, не вітае даўгабудаў. Аднак яна не хоча ствараць прэцэдэнт, беручы на сябе клопат аб будаўніцтве мячэці», - сказаў Міхаіл Рыбакоў.

Адзначым, што Ў Беларусі дзейнічае 6 культавых будынкаў мусульман, з іх 4 - У Гродзенскай вобласці.

БЕЛТА

У Мінску мячэці пакуль не будзе - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
7 + 10 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.