Ці трэба выкладанне рэлігіі ў беларускіх школах?

Як улічыць інтарэсы прадстаўнікоў шматлікіх канфесій, якія традыцыйна існуюць у нашай краіне?

Хто будзе навучаць рэлігіі? Па куль што nытанне вядзення рэлігійнай адукацыі лабіруецца прадстаўнікамі Праваслаўнай царквы.

Што на гэты конт думаюць каталікі і пратэстанты? Дыскусія на тэму рэлігійнай адукацыі набывае асаблівую вастрыню 3 пачаткам новага навучальнага года.

bulletin26-8.jpg

Інстытут тэалогіі БДУ лічыць неабходным увесці ў школах урокі рэлігійнай культуры. Пра гэта 28 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў начальнік Цэнтра міжнародных сувязяў і развіцця тэалагічнай адукацыі Інстытута тэалогіі БДУ Рыгор Даўгяла. Паводле ягоных слоў, увядзенне ўрока рэлігійнай культуры дазволіць данесці да маладога пакалення традыцыйныя каштоўнасці.

Даўгяла лічыць, што гэта павінна быць абавязковая дысцыпліна па выбары: для праваслаўных - курс праваслаўнай культуры, для католікаў - курс з акцэнтам на каталіцкія каштоўнасці, для іудзеяў - на іудзейскія, для мусульман - на мусульманскія. Разам з тым, кожная з дысцыплін па выбары павінна ўключаць веды аб традыцыях іншых рэлігійных канфесій ці галін хрысціянства. Дзецям няверуючых бацькоў прапануецца «вывучаць курс свецкай этыкі». Па выбраным прадмеце вучні павінны здаваць экзамен.

«Па такім прынцыпе існуе сістэма адукацыі ў сферы рэлігійнай культуры практычна ва ўсёй Еўропе», - заявіў прадстаўнік Інстытута тэалогіі. Пры гэтым прафесіяналізм выкладчыкаў кантралюецца з боку дзяржавы, а царква, у сваю чаргу, сочыць за выкананнем дагматычных абавязацельстваў.

Як лічыць чыноўнік, шырокае распаўсюджанне ўрокаў рэлігійнай культуры ў еўрапейскіх краінах сведчыць пра разуменне іх важнасці кіраўнікамі дзяржаў. Рэлігійная матывацыя сёння «прысутнічае ў жыцці каласальнай колькасці людзей», і для дзяржавы выгадна кантраляваць гэты працэс з тым, каб прадказаць паводзіны грамадства.

Магчыма, што выказванне Рыгора Даўгялы стала адказам на прапанову главы Праваслаўнай царквы Мітрапаліта Філарэта, які напрыканцы мая прапанаваў дзяржаве вызначыцца з формай уключэння элементаў рэлігійнай культуры у беларускую сістэму адукацыі.

Гэтая думка з вуснаў Філарэта прагучала 26 мая падчас XVI навуковых Кірыла-Мяфодзьеўскіх чытанняў у Мінску.

«Відавочна, што Беларусь ушчыльную падышла да неабходнасці вызначыцца з формай уключэння элементаў рэлігійнай культуры ў сістэму адукацыі. У шэрагу акадэмічных дысцыплінаў асновай для развязання гэтай задачы можа служыць рэлігіязнаўства, канфесійна нейтральная навуковая дысцыпліна, якая склалася ў сусветнай гуманітарнай практыцы ў апошнія паўтара стагоддзі. Пры гэтым уяўляецца, што статус рэлігіязнаўчых курсаў у сістэме адукацыі не павінен быць факультатыўным. Такі крок толькі дыскрэдытуе ідэю. Бо калі мы кажам пра вышэйшую, пра важную нацыянальную задачу, то чаму вызначаем для яе гэтак малаважны статус?», - сказаў галава Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Паводпе ягоных словаў, гаворка павінна ісці пра ўключэнне прадметаў рэлігіязнаўчага плану ў агульную сетку раскладу. Такімі прадметамі, паводле меркавання Мітрапаліта Філарэта, маглі б стаць у сярэдняй школе курс гісторыі рэлігіі, У вышэйшай школе - курс рэлігіязнаўства. "Дакладна і тое, што гэтыя дысцыпліны трэба забяспечыць належным метадалагічным і тэарэтычным зместам. Выкладчыкамі могуць быць выпускнікі гуманітарных спецыяльнасцяў - філасофіі, гісторыі, сацыялогіі, псіхалогіі, тэалогіі і іншых. Але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі яны атрымаюць якасную рэлігіязнаўчую падрыхтоўку падчас свайго прафесійнага навучання. А гэта значыць, што ў гуманітарных ВНУ рэлігіязнаўству будуць навучаць як спецыяльнай дысцыпліне», - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, у красавіку 2010 года Беларуская Праваслаўная Царква накіравала ў парламент Беларусі на імя старшыні Палаты прадстаўнікоў сп. Ул. Андрэйчанкі, старшыні камісіі па культуры і адукацыі сп. Ул. Здановіча, а таксама ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прапанову пра ўнясенне змен у Закон «Аб адукацыі» і ў праект Кодэкса аб адукацыі ў той частцы, якая тычыцца рэгулявання ўзаемаадносін традыцыйных цэркваў і рэлігіяў і сістэмы свецкай адукацыі.

Прапануецца сфармуляваць З-ю частку 1-га артыкула часткі NQ1 Закона наступным чынам:

«Для эфектыўнага выкарыстання ў асвеце і адукацыі навучэнцаў духоўнага патэнцыялу традыцыйных для Рэспублікі Беларусь рэлігіяў установы адукацыі могуць узаемадзейнічаць у сферы навуковых даследаванняў і навучальна-выхаваўчай дзейнасці з зарэгістраванымі рэлігійнымі арганізацыямі з улікам іх уплыву на фармаванне духоўных, культурных і дзяржаўных традыцыяў беларускага народа. Удзел навучэнцаў і іншых суб'ектаў адукацыі ў такім узаемадзеянні з'яўляецца добраахвотным.

Парадак і ўмовы ўзаемадзеяння вызначаюцца Урадам Рэспублікі Беларусь пасля ўзгаднення з Празідэнтам Рэспублікі Беларусь, а яго змест і формы вызначаюцца дамовай пра супрацоўніцтва паміж Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь ці галіновым міністэрствам і рэспубліканскім органам кіравання рэлігійнага аб'яднання».

«Нам здаецца, што прапанаваная Фармулёўка, з аднаго боку, не дапускае ў сістэму адукацыі прадстаўнікоў таталітарных і экстрэмісцкіх рэлігійных сект і рухаў, а з іншага боку - дае магчымасць арганізаваць узаемадзеянне царквы і школы ў пытаннях духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў на прыкладзе дзяржаваў-суседзяў: Расіі, Літвы, Украіны, Нямеччыны і іншых краін. Узмацненне тэксту Закона вышэйпаказанай фармулёўкай, на наш погляд, будзе своечасовай мерай, якая дазволіць зрабіць унёсак ва ўмацаванне гуманітарнай бяспекі нашай краіны», - сказана ў лісце за подпісам Мітрапаліта Філарэта.

Паводле матэрыялаў беларускай прэсы

Ці трэба выкладанне рэлігіі ў беларускіх школах? - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010

Дапісаць новы камэнтар

Значэньне поля ня будзе паказанае публічна ні ў якім разе.
CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
10 + 2 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.