Суд адмяніў штраф Дзмітрыю Смыку

Прэзідыум Гомельскага абласнога суда, nаводле пратэсту Вярхоўнага суду, адмяніў штраф упамеры 3,5 мільёны рублёў верніку абшчыны «Сведкі Еговы» Дзмітрыю Смыку за ўхіленне ад вайсковай службы.

Дзьмітры Смык

15 красавіка ў суд сп. Смык прыехаў з жонкай Аленай і б-гадовай дачкой. Яны, як і ўсе тыя, хто прыйшоў маральна падтрымаць Дзмітрыя, з радасцю сустрэлі вызначэнне калегіі на адмену штрафа.

Скасаваныя вырак суду Цэнтральнага раёна Гомеля і пастанова калегіі крымінальных справаў абласнога суду, якая ў снежні мінулага года пакінула касацыйную справу спадара Смыка без зменаў:

«Паўгады як на цвіках ... Усе гэтыя суды - гэта вельмі цяжка. Калі б, як лічылі папярэднія суды, у мяне была нібыта надуманая вера, я б ужо даўно здаўся. Я працягваю змагацца. І тое, як скончылася сёння судовая калегія, мяне толькі ўмацоўвае ў маёй веры. У Бібліі сказана, што Бог Егова - гэта "я стану тым, кім пажадаю стаць». У маім выпадку Ён стаў Збаўцам, судцзёй вышэйшай інстанцыі».

Пацікавіліся ў сям'і Смыкаў, ці звязана неяк, на іх думку, скасаванне штрафу за так званае ўхіленне ад вайсковай службы з Днём Канстытуцыі, які адзначаўся 15 красавіка ў Беларусі.

Гаворыць жонка Дзмітрыя, спадарыня Алена, таксама верніца абшчыны «Сведкі Еговы»: «Вельмі прыемна, што мужа

апраўдалі. Але я думаю, што гэта не з-за Дня Канстытуцыі. Для Еговы не важна, які сёння дзень. Ён у любы дзень робіць тое, што трэба».

Ініцыятар грамадзянскай кампаніі "За альтэрнатыўную грамадзянскую службу» Міхась Пашкевіч, які таксама быў у судзе, лічыць, што адмена штрафа Дзмітрыю Смыку, а таксама Яўгену Якавенку і вызваленне з турмы верніка Яна Міхайлава - звязаныя паміж сабой:

"я думаю, што мы бачым зараз дзяржаўную замову на скасаванне ўсіх гэтых спраў. Я не думаю, што яшчэ год таму наша дзяржава планавала, што пытанне ўзнікне, у тым ліку і на ўзроўні міжнароднай супольнасці, на ўзроўні рэзалюцыі Еўрапарламента і даклада Дзярждэпартамента ЗША пра ціск на беларускіх грамадзян па пытаннях альтэрнатыўнай службы. Такой праблемы раней не існавала, а зараз яна ўзнікла. Намаганняў чатырох хлапцоў хапіла, каб дзяржава вырашыла не ствараць цяжкасці там, дзе іх не павінна быць».

Крымінальную справу верніка Дзмітрыя Смыка за ўхіленне ад вайсковай службы нанава разгледзіць суд Цэнтральнага раёна. У пратэсце Вярхоўнага суду сказана, што вернік пакараны штрафам тэндэнцыйна, без уліку ягоных тлумачэнняў і наяўнасці даведкі абшчыны "Сведкі Еговы» пра тое, што Дзмітры Смык прыняў пасвячэнне ў вернікі яшчэ пяць гадоў таму.

Радыё «Свабода»

Суд адмяніў штраф Дзмітрыю Смыку - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
1 + 0 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.