Выйшла кніга «Маніторынг парушэнняў правоў на свабоду веравызнання і дзейнасці рэлігійных аргнаізацыяў у 2007–2008 гг.»

Пабачыла свет новае выданне «Маніторынга парушэнняў права на свабоду веравызнання і дзейнасці рэлігійных аргнаізацыяў у 2007- 2008 гг.». Кніга выдадзена намаганнямі грамадзянскай ініцыятывы «За свабоднае веравызнанне». Гэтым разам выданне змяшчае не толькі факты і фотаздымкі за два гады назірання, але таксама дапоўненае «Дадаткам», у якім можна знайсці дакументы, звароты, скаргі, што суправаждалі адстойванне правоў беларускімі вернікамі. Дзіна Шаўцова 2007 і 2008 гады - перыяд вядзення маніторынга - даволі насычаны фактамі час. Мелі месца і высылкі служыцеляў з краіны, штрафы і арышты за правядзенне рэлігійных сходаў і багаслужэнняў; супольнасці беларускіх вернікаў актыўна змагаліся за свае будынкі і права вызнаваць веру. Інфармацыйныя артыкулы, а таксама эксклюзіўная інфармацыя паводле гэтых падзеяў размешчана ў "Маніторынгу» ў храналагічным па- радку. Электронная версія Маніторынгу ёсць на сайце «За свабоднае веравызнанне» www.fоггеlіgіоusfгееdоm.іпfо. Уступным артыкулам да выдання служыць інтэрв'ю з вядомай юрысткай і праваабаронцай, сябрам інцыятывы «За свабоднае веравызнанне» Дзінай Шаўцовай (на фота). У сваіх адказах на пытанні Д. Шаўцова заўважае, што акрэслены перыяд адзначыўся не толькі парушэннямі, а таксама інфармацыйнай кампаніяй у дзяржаўных СМІ, накіраванай на дыскрэдытацыю вернікаў. «Даволі часта супрацьстаянне вернікаў і ўлады суправаджаліся "каментарамі» ў навінах дзяржаўных тэлеканалаў. Гэтыя каментары былі падобныя да прапагандысцкіх «страшылак» савецкіх часоў пра секты. Распаўсюджанне такой інфармацыі ў СМІ і іншых крыніцах нараджае і падпітвае рэлігійную нецярпімасць», - зазначыла праваабаронца. bulletin26-6.jpg Мэтай выдання «Маніторынга» аўтары і складальнікі бачаць давядзенне да грамадства сістэматызаванай інфармацыі ў галіне права на свабоду сумлення. Факты, сабраныя ў "Маніторынгу», відавочна абмалёўваюць Сітуацыю з правамі вернікаў у нашай краіне. Выдаўцы і складальнікі спадзяюцца, што кніга таксама зацікавіць дзяржаўныя ўстановы, якія сваёй мэтай маюць рэгуляванне гэтай сферы жыцця грамадства. А таксама выдаўцы пакладаюць надзею на тое, што «Маніторынг» будзе цікавым як прадстаўнікам усіх канфесій, якія існуюць у Беларусі, так і грамадскім актывістам, лідэрам і прадстаўнікам СМІ. Ініцыятыва "За свабоднае веравызнанне» мае намер выдаваць падобныя маніторынгі штогод. Таму паведамляйце, калі ласка, пра факты парушэння заканадаўства, - пакідайце паведамленні на нашым сайце www.fоггеlіgіоusfгееdоm.іпfо. Выйшла кніга «Маніторынг парушэнняў правоў на свабоду веравызнання і дзейнасці рэлігійных аргнаізацыяў у 2007–2008 гг.» - «За свабоднае веравызнанне» № 26, красавік - чэрвень 2010

Дапісаць новы камэнтар

CAPTCHA
This question is for testing whether you are a human visitor and to prevent automated spam submissions.
3 + 8 =
Solve this simple math problem and enter the result. E.g. for 1+3, enter 4.